Этот сайт использует файлы cookie для сбора статистики.
Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie
в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.
Расширенная настройка cookie
Необходимы для работы сайта и не могут быть отключены. Вы можете настроить браузер, чтобы он блокировал эти файлы cookie или уведомлял вас об их использовании, но в таком случае, возможно, что некоторые разделы сайта не будут работать.
Необходимы для функционирования сторонних сервисов, например, веб-аналитических платформ «Google Analytics» и «Яндекс.Метрика», хранятся в соответствии с политикой соответствующих сторонних сайтов.
Выстава «Разам» сямейнай пары Людмілы і Міхася Цыбульскіх
17 верасня ў Музеі сучаснага мастацтва (філіял Музея Марка Шагала ў Віцебску) адкрылася выстава «РАЗАМ» сямейнай пары Людмілы і Міхася Цыбульскіх. Шчасце сумеснага жыцця і пачуццё задавальнення ад самарэалізацыі ў любімай справе для абодвух творцаў – прыярытэтныя каштоўнасці. У гэтым крэатыўным тандэме ў кожнага непаўторны шлях у мастацтве і свая арт-прастора. Разам з тым іх творчыя лёсы хоць і паралельныя, але надзвычай блізкія, аб’яднаныя агульнасцю інтарэсаў, адзінствам перакананняў і поглядаў.
Людміла Цыбульская вучылася ў Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчаму мастацтву імя І.В. Ахрэмчыка (Мінск). Скончыла Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці па спецыяльнасці «Мастацкае канструяванне вырабаў лёгкай і тэкстыльнай прамысловасці» (1985). З 1985 па 2022 гг. – працавала на ААТ «Віцебскія дываны», з’яўлялася начальнікам мастацкай майстэрні (2000 – 2011). На штогадовых Усесаюзных мастацкіх саветах дызайнерскія распрацоўкі Л. Цыбульскай рэгулярна атрымлівалі званне «лепшы дыван» сярод вырабаў аналагічнага асартыменту. З 1985 года прымае ўдзел у мастацкіх выставах і пленэрах, у тым ліку міжнародных. Творча працуе ў графіцы і жывапісе. Кіраўніцтвам Віцебскага аблвыканкама ўзнагароджана спецыяльным прызам як лепшы дызайнер Віцебскай вобласці (2010).
Міхась Цыбульскі скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педінстытута (1983), аспірантуру (1987), дактарантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь (2004). Кандыдат мастацтвазнаўства (1989), дацэнт (1992). З 1988 года працуе ў Віцебскім дзяржаўным педагагічным інстытуце. З 2005 года – дацэнт кафедры выяўленчага мастацтва, з 2025 – прафесар. У якасці куратара і мастацтвазнаўцы прымаў удзел у рэалізацыі вялікай колькасці міжнародных мастацкіх праектаў. За куратарскую дзейнасць і папулярызацыю творчасці прадстаўнікоў віцебскай мастацкай школы атрымаў ганаровае званне «Чалавек года Віцебшчыны 2015». Сябра Беларускага саюза мастакоў (1999). Творча працуе ў алейным і гуашавым жывапісе.
Экспазіцыя дае магчымасць убачыць розныя бакі творчасці абодвух майстроў. Сярод работ Людмілы – дэкаратыўныя кампазіцыі, эскізы дываноў, гуашы, графіка. Творы Міхаіла – пераважна пленэрныя эцюды, нацюрморты. Рэтраспектыўная выстаўка прадстаўляе вынікі шматгадовых мастацкіх пошукаў і прымеркавана да 65-гадовага юбілею абодвух творцаў.