Арганізатарамі навуковага форуму традыцыйна выступілі гістарычны факультэт ВДУ імя П.М. Машэрава і ДУА “СШ № 21 г. Віцебска”. У Год малой радзімы канферэнцыя, у якой прынялі ўдзел вучні школ і гімназій г. Віцебска і г. Полацка, а таксама студэнты гістарычнага факультэта нашага ўніверсітэта, стала сапраўдным святам краязнаўства.
Выступленні ўдзельнікаў па дзвюх узроставых секцыях ацэньваліся кампетэнтным журы, у склад якога ўвайшлі вядомыя гісторыкі і краязнаўцы. Акрамя таго, перад моладдзю выступіў знакаміты віцебскі краязнавец, “Чалавек года Віцебшчыны – 2017” Аркадзь Падліпскі, які прадставіў свае кнігі, прысвечаныя гісторыі роднага горада, знакамітым віцяблянам, а таксама будынкам і помнікам Віцебска. Вялікую зацікаўленасць прысутных выклікаў майстар-клас сяброў клуба гістарычнай рэканструкцыі “Таварышы па зброі”. А выдатны краязнавец з Міёр, настаўнік і стваральнік некалькіх музеяў, лаўрэат Прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” Вітаўт Ермалёнак распавёў пра саракагадовы вопыт пошукавай працы краязнаўчага гуртка “Арганаўты мінулага”.
Акрамя дыпломаў пераможцы атрымалі кнігі краязнаўцаў з аўтографамі.
Фотаздымкі: Аляксандр Гергаеў, студэнт гістарычнага факультэта