У Мінску у Палацы мастацтваў 6 чэрвеня адкрылася выстава “Віцебск 100+” Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў. Удзел у ёй прынялі як былыя так і цяперашнія выкладчыкі мастацка-графічнага факультэта ВДУ імя П.М.Машэрава, сярод якіх М. Гугнін, І.Лісіца, А.Кастагрыз, А.Карпан, В.Ляховіч, М.Ляўковіч, С.Мядвецкі, В. Осіпаў, С. Сотнікаў В. Шамшур, І. Шкуратаў, а таксама шматлікія выпускнікі гэтага факультэта розных гадоў – А. Балтрушэвіч, В. Васільеў, Г. Васільева, М. Дундзін, А. Духоўнікаў, Н.Кавалёва, А.Крошкін, В.Крук, А. Літвін, А. Люцко, А. Малей, Л. Медведскі, В. Мядзвецкі, К. Мяснікава, В. Напрэенка, А. Падалінскі, А. Пшанко, А. Скавародка, М. Таранда, Б. Хесін, В. Чукін, Ю. Чарняк, А. Шыёнак В. Шчасны і іншыя.