5

4 кастрычніка 2018 гадоў ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы жывапісу “Паэзія колеру” вядомага віцебскага мастака, у мінулым выпускніка мастацка-графічнага факультэта Алега Скавародкі. Экспазіцыя прымеркавана да 70-гадовага юбілею майстра. На адкрыцці выставы з прывітальным словам выступілі генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Уладзімір Пракапцоў, старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца, старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў Святлана Баранкоўская, адзін з віцебскіх настаўнікаў А.Скавародкі - Леанід Дзягілеў. Напярэдадні выставы у Мінску вялікая экспазіцыя твораў А.Скавародкі была разгорнута ў Віцебскім мастацкім музеі.

1 5
3 4

Алег Скавародка нарадзіўся 5 кастрычніка 1948 года ў вёсцы Асьё, што на Лепельшчыне. У 1972 годзе скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педінстытута, дзе вучыўся ў Ф. Гумена, А. Некрасава. Сябра Саюза мастакоў з 1986 года. Працуе ў розных жанрах алейнага жывапісу. З 1974 года ўдзельнік шматлікіх абласных, рэспубліканскіх і міжнародных выстаў у тым ліку у Англіі, Германіі, Латвіі, Польшчы, Расіі, Францыі, Эстоніі. Прымаў удзел у шэрагу міжнародных і рэспубліканскіх пленэраў.   Творы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі сучаснага мастацтва (Мінск), Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі, Магілёўскім мастацкім музеі імя П.Масленікава, Віцебскім мастацкім музеі, Полацкім гісторыка-культурным запаведніку, Смаленскім гісторыка-культурным запаведніку, Карціннай галерэі імя Г.Вашчанкі (Гомель), Лепельскім краязнаўчым музеі, прыватных зборах і галерэях Рэспублікі Беларусь, Расіі, Ізраілю, Германіі, Францыі, Галандыі, Англіі, Польшчы, Турцыі, Індыі і інш.

333 444
1111 6666

У гэтага мастака добра пазнавальная, яркая і падкрэслена індывідуальная манера жывапісу, адметная не толькі велічнай манументальнасцю і дэкаратыўнасцю, але і рамантычнай паэтыкай, складанай рытмікай кампазіцый, згарманізаваным фарсіраваннем колеру, напружанымі пластычнымі трансфармацыямі і своеасаблівымі мастацкімі праекцыямі вобразаў. Эмацыянальна выразны, моцны і энергічны жывапіс Алега Скавародкі выдатна адлюстроўвае сутнасць яго асобы і моцны характар мастака, для якога жыццё у мастацтве і творчасць сталі, ці не галоўным сэнсам жыцця.

222

Міхась Цыбульскі

кандыдат мастацтвазнаўства

Фотаздымкі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

ГодКачества СлавянскийБазар Юбилей105Лет МолодежьПротивНаркотиков ПравовойФорум МолодежьБеларуси
ПатриотБу АбитуриентБу ВитебскиеВести РейтенговаяОценка qr code 3 ПравоБу ОрганамТорговли100ЛетВ2
Трудоустройство СтадиИнБу ЭкспортБу Витьбичи

Витебский государственный университет имени П.М. Машерова

home Адрес: 210038, г. Витебск, пр-т Московский, 33.

phone Телефон: (+375 212) 37-49-59 (приемная ректора)

printer Факс: (+375 212) 37-49-59

comment E-mail: info@mail-vsu.by

Социальные сети:

© Учреждение образования "Витебский государственный университет имени П.М. Машерова"