6 лістапада у Цэнтры славянскіх моў і культур пры філалагічным факультэце прайшла ўрачыстая імпрэза з нагоды стагоддзя незалежнасці Польшчы. На мерапрыемстве прысутнічаў дэкан філалагічнага факультэта прафесар С. У. Нікалаенка, выкладчыкі і студэнты, якія вывучаюць польскую мову.
Адкрыў імпрэзу прывітальным словам кіраўнік цэнтра дацэнт Ю. М. Бабіч. Затым з лекцыяй пра гісторыю польскай дзяржавы, пра барацьбу палякаў за незалежнасць выступіў загадчык кафедры гісторыі Беларусі нашага ўніверсітэта дацэнт А. М. Дулаў. Прысутныя з вялікай цікавасцю слухалі навукоўца, задавалі пытанні, выказвалі свае меркаванні.
Другая частка мерапрыемства атрымалася творчай і цалкам праходзіла на польскай мове. Студэнты чыталі вершы польскіх паэтаў, распавядалі пра знакамітыя мясціны суседняй нам краіны, паказалі шматлікім прысутным мініяцюры, сцэнкі са студэнцкага жыцця, спявалі песні пад гітару. І яшчэ раз падкрэслім, што ўсё гэта адбывалася на польскай мове! Такім чынам моладзь прадэманстравала сваё добрае веданне блізкароднаснай славянскай мовы і тым самым заахвоціла многіх да яе вывучэння.
У хуткім часе ў Цэнтры славянскіх моў і культур адбудзецца чарговая імпрэза, тым разам прысвечаная юбілею вялікага польскага пісьменніка, этнічнага ліцвіна Адама Міцкевіча. Сардэчна запрашаем!
 
				







 
					

















 Адрес: 210038, г. Витебск, пр-т Московский, 33.
 Адрес: 210038, г. Витебск, пр-т Московский, 33. Телефон: (+375 212) 37-49-59 (приемная ректора)
 Телефон: (+375 212) 37-49-59 (приемная ректора) Факс: (+375 212) 37-49-59
 Факс: (+375 212) 37-49-59 E-mail:
 E-mail: