16 лістапада ў Віцебскім Мастацкім музеі адбылося адкрыццё выставы прафесара, загадчыка кафедры тэкстылю Латвійскай акадэміі мастацтваў, сябра Латвійскага Саюза мастакоў, Латвійскай Асацыяцыі мастакоў тэкстылю Іева Круменя (Рыга). Куратар выставы М. Цыбульскі.

Відавочна, што Іева Круменя адна з найбольш адметных прадстаўніц тэкстыльнага мастацтва сучаснай Латвіі. Уражвае не толькі шырокі творчы дыяпазон яе творчасці – ад манументальных габеленаў, да тэкстыльнай мініяцюры і аб’ектаў – але і надзвычай высокая творчая актыўнасць Іевы Круменя. Часам здаецца, што яна прымае ўдзел ва ўсіх вядомых біенале і трыенале тэкстылю ў Еўропе, Азіі, Амерыцы, не кажучы ужо пра выставы ў Латвіі, дзе мастачка часта выступае іх завадатарам і сапраўдным рухавіком. Яе апантанасць творчасцю і закаханасць ў тэкстыльнае мастацтва, як форму сучаснага мыслення і творчай самарэалізацыі ўражваюць. Яна не проста ўсведаляе тэкстыль у поўнай меры актуальнай формай сучаснага мастацтва, але эксперыментальнай накіраванасцю ўсёй сваёй творчасці паццвярджае гэта. Іева, без перабольшвання, ва ўсіх сэнсах жыве ў прасторы мастацтва і менавіта ў адпаведнасці з ёй вызначае свае жыццёвыя прыярытэты. Глыбіня вобразнасці і філасафічнасць у яе творах удала спалучаюцца з дасканалай пластычнай распрацаванасцю формы ў цэлым і асобных яе элементаў. Тэматычны дыяпазон ў тэкстыльных кампазіцыях Іевы Круменя надзвычай разнастайны. Хоць пры гэтым немагчыма не заўважыць яе асаблівай прыхільнасці да этнічных архетыпаў, а таксама тэм і вобразаў усходняга мастацтва. Выкарыстоўваючы як абстрактныя, так і фігуратыўныя формы ў сваіх творах надвычай важную ролю мастачка надае колеру.

 

0 afisha buklet1
0 annotation buklet2

Сярод ўзнагарод: Першы прыз за ілюстрацыі ў катэгорыі «дакументальная проза» арт-конкурсу «Кніга Латвіі» (2018), галоўны прыз Х Міжнароднай біенале тэкстыльнай мініяцюры (2017, Вільнюс, Літва), дыплом першай ступені ў катэгорыі «Габелен» Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Не-Забытая традыцыя» (2011, Масква, Расія, Першы прыз VI Міжнароднай біенале тэкстыльнай мініяцюры (2009, Вільнюс, Літва), Спецыяльны прыз V Міжнароднага конкурсу Craft (2007, Cheongju, Карэя), Спецыяльны прыз VII Міжнароднай Балтыйскай трыенале тэкстыльнай мініяцюры (2007, Гдыня, Польшча), прыз грамадскасці International Lace Biennial (2007, Гейдэльберг, Германія), Другая прэмія арт-конкурсу «Кніга Латвіі» (2005, Рыга, Латвія), Прыз VI Міжнароднай Балтыйскай трыенале міні-тэкстылю (2004 Гдыня, Польшча), Другая прэмія арт-конкурсу «Кніга Латвіі» (2004, Рыга, Латвія), Першы прыз арт-конкурсу «Кніга Латвіі» (2003, Рыга, Латвія), Прыз конкурсу «Рыга ў сучасным мастацтве» (1998, Рыга, Латвія), Прыз арт-конкурсу Baltic Book, (1995, Талін, Эстонія).

вап ычпавывп

1111

Творы мастачкі знаходзяцца ў калекцыі Латвійскага мастацкага фонду (Рыга), Музеі латышскага прыкладнога мастацтва і дызайну (Рыга), Музеі гісторыі і мараходства (Рыга), Мастацкім музеі Юрмалы, Музеі тэатра (Рыга), Латвійскага камерцыйнага банка (Рыга), а таксама ў прыватных калекцыях ў Латвіі, ЗША, Германіі, Нідэрландах, Тайвані, Вялікабрытаніі, Аўстрыі, Аўстраліі, Бельгіі, Фінляндыі, Нарвегіі, Італіі.

Іева Круменя – удзельніца велізарнай колькасці міжнародных праектаў і сімпозіумаў, біенале і трыенале габеленаў, тэкстылю, мініяцюры і Fiber Art ў Еўропе, Амерыцы, Азіі. Большую частку з гэтых праектаў складаюць міжнародныя выставы, дзе творы адбірае журы.

Усе, хто знаёміцца з Іевай Круменя заўжды бываюць уражаны не толькі неардынарнай творчасцю мастачкі, але яе душэўнасцю і сціпласцю. Напэўна, менавіта так і павінен выглядаць сапраўдны талент.

222

1 22222
3 4

Міхась Цыбульскі, кандыдат мастацтвазнаўства, куратар выставы

ГодКачества ОрганамТорговли100ЛетВ2 Юбилей105Лет МолодежьПротивНаркотиков ПравовойФорум МолодежьБеларуси
ПатриотБу АбитуриентБу ВитебскиеВести РейтенговаяОценка qr code 3 ПравоБу СтадиИнБу
Трудоустройство ЭкспортБу Витьбичи

Витебский государственный университет имени П.М. Машерова

home Адрес: 210038, г. Витебск, пр-т Московский, 33.

phone Телефон: (+375 212) 37-49-59 (приемная ректора)

printer Факс: (+375 212) 37-49-59

comment E-mail: info@mail-vsu.by

Социальные сети:

© Учреждение образования "Витебский государственный университет имени П.М. Машерова"