Напрыканцы студзеня дацэнт кафедры выяўленчага мастацтва ВДУ імя П.М. Машэрава, кандыдат мастацтвазнаўства, сябра Беларускага саюза мастакоў М.Л. Цыбульскі прыняў удзел у рабоце міжнароднага журы 14-га Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі «На сваёй зямлі» ў якасці яго старшыні. У склад журы ўвайшлі прафесійныя мастакі, педагогі і мастацтвазнаўцы з Беларусі, Балгарыі Расіі, Польшчы і Ўкраіны. Арганізатарамі конкурсу разам з Грамадскай арганізацыяй «Беларускі зялёны крыж» выступілі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.

3 19

У гэтым годзе на конкурс «На сваёй зямлі» было даслана больш 10 тысяч малюнкаў з розных краін свету: Арменіі, Беларусі, Балгарыі, Венгрыі, Германіі, Грузіі, Індыі, Ірана, Казахстана, Кітая, Карэі, Кыргызтана, Латвіі, Літвы, Малайзіі, Малдовы, Польшчы, Расіі, Румыніі, Сербіі, Славакіі, Славеніі, Тайланда, Турцыі, Узбекістана, Украіны, Харватыі, Эстоніі.

Пасля папярэдняга прагляду, на этапе якога былі вызначаны малюнкі, якія адпавядалі ўзроўню і патрабаванням, што былі заяўлены ва ўмовах конкурсу, журы прыступіла ды ацэнкі твораў. Паэтапны адбор прац (пачынаючы ад самай нізшай намінацыі, якая вызначалася ўручэннем аўтару «Падзякі» за ўдзел у конкурсе, да вылучэння кампазіцый на «Дыпломы» і «Медалі») прадугледжваў неаднаразовае галасаванне па кожнаму з прэтэндэнтаў. Колькасць пераможцаў па намінацыях і узроставых групах была не абмежавана, таму імі становяцца ўсе творы, якія, па меркаванні журы, годныя быць паказанымі шырокаму кола гледачоў.

5 6
8 10

1-3 лютага 2019 года, адразу пасля завяршэння работы журы, адбылася 10-я Міжнародная канферэнцыя мастакоў-педагогаў «Сучасная мастацкая адукацыя дзяцей і моладзі», якая прайшла ў Адукацыйным цэнтры ГА «Беларускі зялёны крыж. Сярод яе ўдзельнікаў вялікую колькасць склалі выпускнікі мастацка-графічнага факультэта ВДУ імя П.М.Машерава розных гадоў, якія сення працуюць настаўнікамі, кіраўнікамі мастацкіх школ і студый, выкладчыкамі каледжаў і вышэйшых мастацкіх навучальных устаноў у розных кутках Беларусі. Асаблівую цікавасць выклікалі выступлені на канферэнцыі нашых былых студэнтаў, а сёння выдатных прафесіяналаў сярод якіх намеснік дырэктара  Санкт-Пецярбургскай дзіцячай школы мастацтваў імя М.І. Глінкі Ірына Кісель (Расія, Санкт-Пецярбург), намеснік дырэктара Мінскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў Святлана Данская (Мінск, Беларусь), мастак-педагог Дзіцячай мастацкай школы мастацтваў г. Слуцку Гунэфа Мацюшэнкава (Слуцк, Беларусь), намеснік дырэктара Дзіцячай мастацкай школы г. Віцебска Вольга Валюшкіна (Віцебск, Беларусь) і настаўнік першай катэгорыі гэтай жа школы Таццяна Барысевіч.

Важным і цікавым пунктам праграмы 10-й Міжнароднай канферэнцыі мастакоў-педагогаў было наведванне гімназіі-каледжа мастацтваў імя І. Ахремчыка і адкрыцце выставы партрэта з фондаў гэтай мастацкай установы.

9 13

16l

ГодКачества СлавянскийБазар Юбилей105Лет МолодежьПротивНаркотиков ПравовойФорум МолодежьБеларуси
ПатриотБу АбитуриентБу ВитебскиеВести РейтенговаяОценка qr code 3 ПравоБу ОрганамТорговли100ЛетВ2
Трудоустройство СтадиИнБу ЭкспортБу Витьбичи

Витебский государственный университет имени П.М. Машерова

home Адрес: 210038, г. Витебск, пр-т Московский, 33.

phone Телефон: (+375 212) 37-49-59 (приемная ректора)

printer Факс: (+375 212) 37-49-59

comment E-mail: info@mail-vsu.by

Социальные сети:

© Учреждение образования "Витебский государственный университет имени П.М. Машерова"