Мастацка-графічнаму факультэту – Alma mater шматлікіх беларускіх мастакоў – у гэтым годзе спаўняецца 60 год. Утвораны ў Віцебскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя С.М. Кірава ў 1959 годзе, на базе Віцебскай мастацка-графічнай педагагічнай вучэльні, гэты факультэт стаў сапраўднай школай і творчай лабараторыяй для таленавітай моладзі, захопленай мастацтвам.

Шлі гады, на факультэце змяняліся дэканы, назвы і склад кафедраў, але галоўным заставаліся накіраванасць на творчасць, адмысловая атмасфера, створаная апантанымі, неабыякавымі да мастацтва педагогамі, якіх на мастацка-графічным факультэце заўсёды было нямала.

IMG 1586 IMG 1479

Першапачатковая з’арыентаванасць факультэта на падрыхтоўку настаўнікаў малявання, чарчэння і працоўнага навучання, ніколі не перашкаджала творчай самарэалізацыі і выставачнай актыўнасці студэнтаў. І хоць сярод выпускнікоў вядома нямала выдатных настаўнікаў школ, гімназій, тэхнікумаў, вышэйшых навуковых устаноў, грамадскіх, культурных і навуковых, дзеячаў, працаўнікоў іншых сфер. Дзеля справядлівасці адзначым: мастацка-графічны факультэт заявіў пра сябе перш за ўсё, як мастацкая школа, у самым шырокім сэнсе гэтага слова. Менавіта дзякуючы актыўнай творчай і экспазіцыйнай практыцы найболей адораных прадстаўнікоў мастацка-графічнага факультэта, як сярод выкладчыкаў, так і сярод выпускнікоў, гэты факультэт сёння мае, без перабольшання, сусветную вядомасць.

IMG 1479 IMG 1479

Адкрыццё мастацка-графічнага факультэта ў Віцебскім дзяржаўным педагагічным інстытуце спрыяла ўмацаванню аўтарытэту і пазіцый  Віцебскай мастацкай школы першай паловы ХХ стагоддзя, а таксама пашырэнню дыяпазону творчых пошукаў і эксперыментаў. Выкладчыкі і выпускнікі мастацка-графічнага факультэта сталі аднымі з першых сяброў віцебскага аддзялення Саюза мастакоў. А сёння выхаванцы факультэта складаюць, ці не палову сяброў гэтага прафесійнага саюза творцаў. Мы можам упэўнена сцвярджаць, што творчасць выкладчыкаў і выпускнікоў мастацка-графічнага факультэта стала арганічнай часткай спадчыны Віцебскай мастацкай школы, садзейнічала развіццю яе традыцый. Сапраўды, з аднаго боку, наш факультэт захаваў традыцыі школы, а з іншага – будуе сваю працу з улікам актуальных тэндэнцый развіцця сусветнага мастацтва.

Дадзеная экспазіцыя толькі сціплая частка таго, што зроблена рознымі пакаленнямі выпускнікоў кафедры выяўленчага мастацтва за, без перабольшання вялікую і слаўную гісторыю існавання факультэта. Многія з тых, чые дыпломныя працы вы можаце бачыць у экспазіцыі сталі вядомымі мастакамі, педагогамі, навукоўцамі, дзеячамі культуры і мастацтва.

Выстава «Працягваючы традыцыі» – даніна глыбокай пашаны да мастацка-графічнага факультэта, яго гісторыі і магічнай творчай атмасферы, да тых выкладчыкаў, якія самаадданана працавалі на ніве мастацкай адукацыі, а таксама да тых нашых выпускнікоў, што ўбачылі сэнс свайго жыцця ў творчасці, у служэнні мастацтву.

IMG 1479 IMG 1479
IMG 1550 IMG 1592

Міхась Цыбульскі, дацэнт кафедры выяўленчага мастацтва

ГодКачества Юбилей105Лет МолодежьПротивНаркотиков ПравовойФорум МолодежьБеларуси ПравоБу
ПатриотБу АбитуриентБу ВитебскиеВести РейтенговаяОценка qr code 3 СтадиИнБу
Трудоустройство ЭкспортБу Витьбичи

Витебский государственный университет имени П.М. Машерова

home Адрес: 210038, г. Витебск, пр-т Московский, 33.

phone Телефон: (+375 212) 37-49-59 (приемная ректора)

printer Факс: (+375 212) 37-49-59

comment E-mail: info@mail-vsu.by

Социальные сети:

© Учреждение образования "Витебский государственный университет имени П.М. Машерова"