30 мая на філалагічным факультэце Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава адбыўся беларуска-расійскі адукацыйны семінар “Лінгвістыка і лінгвадыдактыка… У гасцях у казкі: магчымыя і немагчымыя светы”. Удзельнікамі семінару сталі студэнты і выкладчыкі філалагічнага факультэта ВДУ і Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Мадэратарамі мерапрыемтсва сталі дэкан філалагічнага факультэта, доктар педагагічных навук, прафесар Сяргей Уладзіміравіч Нікалаенка і старшыня Смаленскай абласной грамадскай арганізацыі “Расійскі саюз моладзі” Яўген Анатольевіч Захаранкаў.
Тэмай стала казка ва ўсіх яе праяўленнях. Праца семінару праходзіла па секцыях, якія разгарнуліся на шостым паверсе ўніверсітэта: “Изучение культуры страны через сказку”, “Лінгвадыдактычныя падказкі ад белаурскай казкі”, “Немецкоязычный сказочный сюжет: от завязки до развязки”, “Старая сказка на новый лад”.
Дэкан філалагічнага факультэта Сяргей Уладзіміравіч павітаў гасцей і распачаў імпрэзу. Пасля чаго выкладчыкі абодвух універсітэтаў прадставілі свае навуковыя даклады па зададзенай тэме. Студэнты і выкладчыкі факультэта паказалі прыгажосць беларускага слова, падзяліліся традцыямі сваёй культуры. Сумесна з гасцямі адбылася пастаноўка праектаў. Удзельнікі з адказнасцю паставіліся да працы, у выніку якой прайшла інтэрактыўная прэзентацыя праектау, дзякуючы якім маўленчая камунікацыя ўдзельнікаў палепшылася.
Студэнты і выкладчыкі даведаліся аб падыходах да навучання школьнікаў, як у навуковым працэсе можна выкарыстоўваць казку, падзяліліся вопытам.
Па завяршэнні адукацыйнага семінару для гасцей са Смаленску была арганізавана эксркусія па культурна-гістарычных месцах Віцебску.
Тэкст: Аліна Карпызіна, студэнтка 2 курса ФЛФ