5 чэрвеня ў 16:00 у выставачнай зале мастацка-графічнага факультэта адбылося адкрыццё выставы Саўчанка Аляксандра.
Аляксандр Саўчанка нарадзіўся ў 1964 годзе ў вёсцы Новае жыццё Ушачскага раёна, дзяцінства правёў у вёсцы Велеўшчына. У юнацтве жаданне маляваць прывяло да паступлення ў Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С. М. Кірава на мастацка-графічны факультэт у 1982 г.
З 1992 г. Аляксандр са сваеё сям’ёй жыве ў горадзе Лепеле і працуе ў «Дзіцячай школе мастацтваў». Пры гэтым, не гледзячы на вялікую занятасць педагагічнай працай, ён шмат сіл аддае творчасці, жывапісу.
У сваіх творах мастак часцей за ўсё звяртаецца да такіх жанраў, як пейзаж, нацюрморт і партрэт.
Аляксандр Саўчанка- удзельнік шматлікіх міжнародных і рэгіанальных выстаў, адзін з арганізатараў і пастаянны ўдзельнік раённай выставы «Фарбы Лепельшчыны» з 1992 г. Вядомы і як актыўны ўдзельнік шэрагу пленэраў, такія як пленэр імя І. Ф. Хруцкага на Лепельшчыне, пленер пад Шаркаўшчынай прысвечаны тэме Халакосту 2017 г., пленэр «Лепельскія Краявіды» 2018 г. і многія іншыя.