У рамках фестываля беларускага слова ў чытальнай зале бібліятэкі адбылася літаратурна-музычная імпрэза-роздум “Самыя добрыя песні належаць табе…”, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта і перакладчыка Анатоля Канапелькі.
На сустрэчы прысутнічалі студэнты і выкладчыкі філалагічнага факультэта, а таксама жонка паэта, яго сябры і былыя вучні. Лірычную атмасферу стваралі вершы і песні на словы паэта, якія прафесійна выконвалі студэнты 1-4 курсаў, а настальгічная нота гучала ў цёплых успамінах сяброў А. Канапелькі.
Сапраўднае свята беларускай паэзіі адбылося дзякуючы сумеснай працы Літаратурнага музея са студэнтамі філалагічнага факультэта пры падтрымцы работнікаў навуковай бібліятэкі.