5-го мая ў выставачнай зале Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва адбылося адкрыццё мастацкага праекта «Графіка», які аб’ядноўвае дзве вельмі прадстаўнічых выставы твораў выпускнікоў і студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтва (куратар А.Зайцава, магістрант спецыяльнасці мастацтвазнаўста ВДУ імя П.М. Машэрава). Першая вялікая экспазіцыя прадставіла гледачам дыпломныя і творчыя работы студэнтаў акадэміі, што былі выкананы ў апошнія два дзесяцігоддзя. Другая, частка праекта адкрыецца ў выставачнай зале мастацка-графічнага факультэта ў канцы мая.

Беларуская школа графікі, без перабольшвання, адна з наймацнейшых у Еўропе. Яе «калыскай», безумоўна, з'яўляецца Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў. Менавіта тут на кафедры графікі сфарміраваліся лепшыя традыцыі нацыянальнай школы, на працягу многіх гадоў удасканальвалася майстэрства прадстаўнікоў гэтага віду мастацтва.

Кафедра графікі была заснавана на мастацкім факультэце Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута ў 1953 годзе. Сёння кафедра падтрымлівае пераемнасць пакаленняў і з’яўляецца своеасаблівай лабараторыяй ў галіне графічнага мастацтва, творчай майстэрняй па распрацоўцы новых ідэй, тэхнік і тэхналогій.

Выстаўка дае магчымасць пазнаёміцца з разнастайнасцю графічных тэхнік праз работы сучасных беларускіх аўтараў розных пакаленняў. У працах беларускіх мастакоў праяўляюцца найлепшыя рысы нацыянальнай мастацкай школы, імкненне спасцігнуць сутнасць жыццёвых з'яў, па-філасофску асэнсаваць і абагульніць факты рэальнасці. Падвышаная цікавасць да графічнага матэрыялу і да тэхнічных прыёмаў, уменне актыўна выкарыстоўваць сродкі пластычнага раскрыцця вобраза таксама характарызуюць творчасць маладых мастакоў.

Гэтую выставу можна назваць сапраўдным фестывалем тэхнік, тэхналогій, творчых манер і памкненняў. Сярод экспануемых работ прадстаўлены кампазіцыі ў такіх тэхніках як, афорт і яго разнавіднасці (меца-тынта, акватынта, сухая іголка), літаграфія, аўталітаграфія, лінарыт, гравюра на кардоне, калаграфія. Тут можна ўбачыць падкрэслена акадэмічнае выкарыстанне класічных тэхнік графікі і разнастайныя "сляды" аўтарскіх пошукаў.

Высокай ступенню майстэрства адзначаны афорты такіх мастакоў, як Валерый Славук, Валерыя Жылінская, Глеб Сідарэнка, Максім Тырлецкі, Анжэла Малышава, Любоў Абрамава, Адарка Петрусевіч, Сафія Дзічэнкава. Адмысловае месца ў экспазіцыі займаюць працы, выкананыя ў тэхніцы літаграфіі (творы Кацярыны Бяляўскай, Фёдара Шурмелева, Дар'і Бурло, Кацярыны Майлычка і інш). Арыгінальнасць пластычнай мовы характарызуе лінагравюры Кірыла Задворнага, Паліны Барушка, Сяргея Сіліча, Анастасія Шведава, Марыя Бялевіч.

Сёння аўтары работ, што прадстаўлены на дадзенай выставе, гэта і ўжо добра вядомыя мастакі, «мэтры» беларускай графікі і маладыя творцы. За час існавання кафедра графікі падрыхтавала каля 300 мастакоў станковай і кніжнай графікі. Працы многіх з іх неаднаразова атрымлівалі дыпломы, а самі мастакі станавіліся лаўрэатамі шматлікіх выставак і кніжных кірмашоў. Выпускнікі акадэміі з поспехам творча працуюць у станковай і кніжнай графіцы, іншых відах выяўленчага мастацтва. А таксама выкладаюць у вышэйшых і сярэдніх навучальных установах сферы культуры і мастацтва ў Беларусі і за яе межамі.

Анастасія Зайцава, куратар выставы.

1 2
3 4
5 6

patriot photo 2020 06 11 14 46 41 b6c9d020a8d98865ed811f64277eddcc logo Баннер Витебские вести banner vitbichi 02 правоby
logo god kachestva FEST STYLE 2024 600х400 МинЛоготип105 20220707 pravovoj forum belarusi img211109 02 Приложение 3 Баннер ПРО русск qr code 3 12 100229 1 157722 Изображ соцсети 1

Витебский государственный университет имени П.М. Машерова

home Адрес: 210038, г. Витебск, пр-т Московский, 33.

phone Телефон: (+375 212) 37-49-59 (приемная ректора)

printer Факс: (+375 212) 37-49-59

comment E-mail: info@mail-vsu.by

Социальные сети:

© Учреждение образования "Витебский государственный университет имени П.М. Машерова"