Дацэнты кафедры выяўленчага мастацтва С.М.Сотнікаў і М.Л.Цыбульскі прынялі ўдзел ў рабоце журы 13 міжнароднага пленэра-конкурса юных жывапісцаў «Палітра Прыдзвіння», які быў арганізаваны наваполацкай Дзіцячай мастацкай школай імя І.Ф.Хруцкага. У гэтым годзе пленэр быў прымеркаваны да 65 –годдя Наваполацка і сабраў 45 удзельнікаў з 11 гарадоў Беларусі і Расіі. На працягу трох дзён удзельнікі пленэру змаглі не толькі стварыць шэраг арыгінальных станковых кампазіцый, але і наведаць Сафійскі сабор, пабываць на майстар-класе па друкаванай графіцы, а таксама абмяняцца вопытам за круглым сталом і знайсці новых сяброў.
ФОТО 6