6-га кастрычніка ў выставачнай прасторы Суражскай сярэдняй школы імя М.П.Шмырова адбылося адкрыццё выставы дыпломных работ студэнтаў мастацка-графічнага факультэта, кафедры выяўленчага мастацтва пад назвай «Шляхі да творчасці». У экспазіцыі прадстаўлена больш дзесятка жывапісных кампазіцый як беларускіх студэнтаў, так і студэнтаў з КНР, што вучацца ў ВДУ імя П.М. Машэрава. Пасля адкрыцця выставы сярод старшакласнікаў была праведзена прафарыентацыйная работа, з мэтай азнаямлення вучняў з рознымі спецыяльнасцямі па якіх вядзецца навучанне на мастацка-графічным факультэце нашага ўніверсітэта.