З 90-гадовым юбілеем Віктара Ніканавіча Вінаградава павіншаваў Ганаровы прафесар ВДУ імя П.М. Машэрава, Ганаровы член Расійскай акадэміі мастацтваў, выпускнік мастацка-графічнага факультэта Уладзімір Іванавіч Пракапцоў.
“Я вельмі хацеў трапіць да паважанага Віктара Ніканавіча ў яго дзень нараджэння, – адзначае У.І. Пракапцоў, – але зрабіць гэта не змог. Менавіта 3 лістапада адкрывалася мая персанальная выстава ў Гомелі. Аднак я вырашыў, што абавязкова наведаю свайго былога настаўніка і рэктара. Тым больш, што і званні Ганаровых прафесароў мы з Віктарам Ніканавічам атрымалі ў знакавы для нас абодвух дзень – у дзень святкавання 60-гадовага юбілея мастацка-графічнага факультэта ВДУ. Амаль гадзіну мы прасядзелі з маімі сябрамі і калегамі ў нашага педагога, узгадваючы мінулае…Час, людзей, падзеі…”.