23-га кастрычніка ў нашым універсітэце пачала сваю работу IV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Беларуская мова і літаратура ў славянскім этнакультурным кантэксце». У гэтым годзе традыцыйнае мерапрыемства сабрала больш за 50 удзельнікаў, сярод якіх ёсць як вядомыя вучоныя, дактары навук, так і тыя маладыя навукоўцы, якія толькі робяць свае першыя крокі ў гэтым напрамку (магістранты, аспіранты і настаўнікі агульнаадукацыйных школ).
Ак адзначыў прарэктар па навуковай рабоце ВДУ Яўген Аршанскі, доктар педагагічных навук, прафесар, сёлета будуць разгледжаны праблемы, звязаныя з функцыянаваннем беларускай мовы і літаратуры ў сучасным грамадстве, а таксама асобныя пытанні лінгвакультуралогіі і этналінглістыкі, анамастыкі, дыялекталогіі і іншых абласцей мовазнаўства і літаратуразнаўства.
На працягу дня ўдзельнікі канферэнцыі выступаюць і абмяркоўваюць актуальныя тэмы і пытанні на пленарным і трох секцыйных пасяджэннях («Агульнанацыянальныя і рэгіянальныя моўныя працэсы ў камунікатыўнай прасторы Беларусі», «Сучасныя праблемы этналінгвістыкі, сацыялінгвістыкі, лінгвакраінаўства і лінгвакультуралогіі», «Беларускі літаратурны працэс: гісторыя, сучаснасць, перспектывы»). Першым свой даклад на тэму «Нравственная квалификация В. Быкова в становлении профессиональной квалификации студента-филолога» прадставіў дэкан факультэта гуманітарных ведаў і камунікацый Сяргей Нікалаенка.
На заўтрашні дзень, згодна праграме канферэнцыі, запланавана заключнае пленарнае пасяджэнне з падвядзеннем вынікаў, а пазней – экскурсійная праграма.