Календарь событий

 

25 кастрычніка ў выставачнай зале мастацка-графічнага факультэта ў межах “Дзён мастацтва і культуры Латвіі ў Віцебску адкрылася мастацкая выстава “Тэкстыль / Пралог”.

У адкрыцці выставы прымалі ўдзел Глава Консульства Латвійскай Рэспублікі ў Віцебску   Угіс Скуя, прарэктар нашага ўніверсітэта  Валянціна Багатырова, куратары выставы – загадчык кафедры тэкстылю Латвійскай акадэміі мастацтваў Іева Круменя і дацэнт кафедры мастацтваў ВДУ імя П.Машэрава Міхась Цыбульскі, загадчыкі кафедраў мастацка-графічнага факультэта.  ”Традыцыйна так склалася,  - адзначае Іева Круменя, - што габелен – гэта першая тэхніка, якую асвойваюць студэнты першага курса. Пазбягаючы занадта вучнёўскіх і наіўных узораў тэхнікі ткацтва, студэнты шмат часу эксперыментуюць са структурамі тканіны, характарам, формай і колерам матэрыялаў. Усе прадстаўленыя на выставе творы - гэта працы, створаныя першакурснікамі, і амаль для ўсіх з іх гэта першы габелен у жыцці, таму што рэдка хто прыходзіць з наяўнымі навыкамі ткацтва.”     

IMG 3579 min IMG 3594 min

Акрамя выставы на працягу трох дзён  прафесарам Іевай Круменя былі прачытаны лекцыі для выкладчыкаў і студэнтаў мастацка-графічнага факультэта. Іева Круменя у сваіх прамовах закранула як асноўныя тэндэнцыі развіцця тэкстыльнага мастацтва Латвіі,  так і некаторыя асаблівасці шэрагу аўтарскіх тэкстыльных тэхнік і тэхналогій.

IMG 5085 min IMG 4992 min
IMG 5033 min IMG 4996 min
IMG 5036 min IMG 5017 min

М.Л.Цыбульскі, куратар праекта

ГодБлагоустройства4 МолодежьПротивНаркотиков ПравовойФорум МолодежьБеларуси Радио Узбекско белорусский форум ЛОГО 1
ПравоБу ПатриотБу АбитуриентБу ВитебскиеВести РейтенговаяОценка qr code 3 учеба
80 летие Победы советского народа в Великой Отечественной войне 1 Трудоустройство ЭкспортБу Витьбичи СтадиИнБу

Витебский государственный университет имени П.М. Машерова

home Адрес: 210038, г. Витебск, пр-т Московский, 33.

phone Телефон: (+375 212) 37-49-59 (приемная ректора)

printer Факс: (+375 212) 37-49-59

comment E-mail: info@mail-vsu.by

Режим работы: 8:30-13:00, 13:30-17:00

Социальные сети:

© Учреждение образования "Витебский государственный университет имени П.М. Машерова"