Календарь событий

 

12-га чэрвеня ў выставачнай зале мастацка-графічнага факультэта адбылося адкрыццё выставы пастэляў Кацярыны Мясніковай (1981-2023) «Крохкасць быцця» (куратар – М. Цыбульскі). На вернісажы прысутнічалі маці мастачкі Ларыса Рыгораўна, кіраўніцтва факультэта і прадстаўнікі кафедры выяўленчага мастацтва.

Кацярына Мяснікова нарадзілася 1 мая 1981 года ў г. Полацку, вучылася ў Полацкай мастацкай школе. У 2004 годзе скончыла мастацка-графічны факультэт ВДУ імя П.М. Машэрава, а ў 2020-м – магістратуру нашага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Мастацтвазнаўства».

З 2006 года Кацярына Мяснікова прымала актыўны ўдзел у мастацкіх выставах, пленэрах. У гэты ж перыяд займалася арганізацыяй моладзевых пленэраў «У пошуках Атлантыды» (2005-2014, 2018), выступіла аўтарам канцэпцыі і куратарам праекта «Беларускі Арт-алфавіт» (2012-2017), куратарам праекта «Фармат» (2017-2020). У 2014-м стала сябрам Беларускага саюза мастакоў. Як мастацтвазнаўца выступала з публікацыямі ў рэгіянальных і рэспубліканскіх выданнях. На жаль, цяжкая і працяглая хвароба не дазволіла ёй у поўнай меры рэалізаваць свой творчы патэнцыял.

Як мастачка Кацярына Мяснікова працавала пераважна ў тэхніцы сухой пастэлі ў розных жанрах. Большасць сваіх кампазіцый стварыла з натуры падчас пленэраў. Персанальныя выставы творцы праходзілі ў Мінску, Віцебску, Полацку, Наваполацку. Творы знаходзяцца ў музеях і прыватных калекцыях Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, Германіі, Польшчы, Швецыі і інш.

Узнагароджана Ганаровай граматай Полацкага райвыканкама за значны асабісты ўклад у развіццё і прапаганду беларускага мастацтва і Віцебскай мастацкай школы, актыўную творчую дзейнасць, бездакорную арганізацыю мастацкіх праектаў на карысць горада Полацка, Віцебскай вобласці, Рэспублікі Беларусь (2019).

Больш фотаздымкаў – у групе «Медыяцэнтр ВДУ».

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

ГодБлагоустройства4 МолодежьПротивНаркотиков ПравовойФорум МолодежьБеларуси Радио ДеньГорода1
ПравоБу ПатриотБу АбитуриентБу ВитебскиеВести РейтенговаяОценка qr code 3
80 летие Победы советского народа в Великой Отечественной войне 1 Трудоустройство ЭкспортБу Витьбичи СтадиИнБу

Витебский государственный университет имени П.М. Машерова

home Адрес: 210038, г. Витебск, пр-т Московский, 33.

phone Телефон: (+375 212) 37-49-59 (приемная ректора)

printer Факс: (+375 212) 37-49-59

comment E-mail: info@mail-vsu.by

Режим работы: 8:30-13:00, 13:30-17:00

Социальные сети:

© Учреждение образования "Витебский государственный университет имени П.М. Машерова"