Этот сайт использует файлы cookie для сбора статистики.
Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie
в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.
Расширенная настройка cookie
Необходимы для работы сайта и не могут быть отключены. Вы можете настроить браузер, чтобы он блокировал эти файлы cookie или уведомлял вас об их использовании, но в таком случае, возможно, что некоторые разделы сайта не будут работать.
Необходимы для функционирования сторонних сервисов, например, веб-аналитических платформ «Google Analytics» и «Яндекс.Метрика», хранятся в соответствии с политикой соответствующих сторонних сайтов.
Рэспубліканскі дыктант «Дзень народнага адзінства». Фотарэпартаж
17-га верасня, у Дзень народнага адзінства, калектыў Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава прыняў актыўны ўдзел у напісанні Рэспубліканскага дыктанта. Гэтая маштабная рэспубліканская акцыя стала выдатнай нагодай для выкладчыкаў, супрацоўнікаў і студэнтаў універсітэта не толькі праверыць свае веды роднай мовы, але і далучыцца да агульнай гістарычнай падзеі.
Мерапрыемства праходзіла ў фармаце прамой трансляцыі. Тэкст дыктаваў вядомы беларускі блогер Андрэй Максімаў. Дыктант, які гучаў у эфіры, быў на беларускай мове і меў глыбокі і змястоўны сэнс. Ён утрымліваў каштоўную гістарычную інфармацыю пра ключавыя падзеі, якія прывялі да ўтварэння гэтага маладога, але надзвычай важнага для беларускага грамадства свята. Удзельнікі рэспубліканскай акцыі змаглі яшчэ раз асэнсаваць гістарычны шлях беларускага народа, яго імкненне да адзінства і захавання нацыянальнай ідэнтычнасці.
Ад імя кіраўніцтва ВДУ машэраўцаў павіншаваў першы прарэктар Андрэй Мехавіч. Андрэй Паўлавіч падкрэсліў, што гэта свята з’явілася ў нашым календары адносна нядаўна, толькі ў 2021 годзе. Нягледзячы на гэта, яно па сваёй гістарычнай і грамадскай значнасці стаіць побач з іншымі важнейшымі дзяржаўнымі святамі. І наша агульная задача – не толькі ведаць гісторыю ўзнікнення гэтай даты, але і берагчы, перадаваць наступным пакаленням яе галоўны матыў: адзінства, павага да нашай агульнай спадчыны і клопат пра будучыню роднай зямлі.