“Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму –
на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх”
Змітрок Бядуля
21 лютага 2018 года факультэт сацыяльнай педагогікі і псіхалогіі адзначаў Дзень роднай мовы. Дзень, калі студэнты факультэта яскрава пацвердзілі вядомае: чытаць, пісаць і думаць па-беларуску здольны кожны. Падчас святочных мерапрыемстваў факультэт стаў тым куточкам, дзе б’ецца беларускае сэрца і жыве наша матчына слова.
Студэнтамі факультэта разам са старшымі выкладчыкамі кафедры сацыяльна-педагагічнай работы Міхайлавым С.І., Сёмкінай І.А., намеснікам дэкан Качан Г.А. былі праведзены гутаркі, конкурсы і віктарыны, прысвечаныя пытанням гістарычнага развіцця беларускай мовы, праблемам яе сучаснага стану. Падчас імпрэзы “Не пакідайце ж мовы роднай…” гучалі вершаваныя радкі з твораў беларускіх паэтаў, перакладаліся на родную мову прыказкі, прымаўкі і фразеалагізмы, аналізаваліся адметнасці беларускай графікі і правапісу.
Свята роднай мовы, аздобленае музычным суправаджэннем і відэапрэзентацыяй, атрымалася на факультэце па-сапраўднаму цёплым і па-хатняму ўтульным.
Тэкст: Міхайлаў С.І.
Фота: Сёмкіна І.А.