21 лютага у Віцебскім Мастацкім музеі адкрылася юбілейная выстава вядомага беларускага мастака, прафесара, сябра Беларускага саюза мастакоў Вячаслава Шамшура “Пад блакітам нябёсаў”.
Вячаслаў Шамшур нарадзіўся 20 жніўня 1942 года ў в.Пціцкія Міёрскага раёна Віцебскай вобласці. У 1965-1970 – вучыўся на мастацка-графічным факультэцеВіцебскага педагагічнага інстытута імя С.М.Кірава ў Р. Клікушына, І. Сталярова, А. Гаўрушкі. З 1970 годапрацуе ў Віцебскім педінстытуце. У 1980 годзе абараніў дысертацыю з прысваеннем вучонай ступені кандыдата мастацтвазнаўства. У 1984 годзе ВАКам СССР прысвоена вучонае званне дацэнта у 1993 –вучонае званне прафесара. З 1986 года рэгулярна ўдзельнічае ў мастацкіх выставах. З 1986 па2004 – загадчык кафедры методыкі выкладання выяўленчага мастацтва Віцебскага педінстытута (з 2001 года – кафедры мастацтваў ВДУ імя П.М.Машерава).
Узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства асветы БССР (1982), Прысвоена званне “Выдатнік народнай асветы БССР”(1983), адзначаны спецыяльным прызам Полацка-Віцебскай епархіі за лепшыя мастацкія творы, прысвечаныя духоўнаму адраджэнню асобы (1992). Даследуе гісторыю беларускага мастацтва першай паловы ХХ стагоддзя, творчасць сучасных віцебскіх мастакоў. Аўтар манаграфіі “Празднества революции“, вучэбнага дапаможніка “Лінарыт. Мастацтва і тэхніка”, раздзелаў у “Гісторыі беларускага мастацтва”,артыкулаў у “ЭЛіМБел”, навуковых часопісах, перыядычным друку. Працуе ў розных тэхніках станковай графікіі жывапісе. Асноўныя працы выкананы ў тэхніцы лінагравюры, пастэлі і алейным жывапісе. Удзельнік вялікай колькасці пленэраў, сярод якіх міжнародны мастацкі пленэр “Усход-Захад” у г. Горліцэ (Польшча) (2000, 2004, 2011), рэспубліканскія пленэры, прысвечаныя У. Караткевічу (2005, 2017), Р. Барадуліну (2006), Н. Ордзе (2006) Я. Драздовічу (2007), В. Быкаву (2008, 2012, 2013), І. Хруцкаму (2008), Я. Баршчэўскаму (2009), Э. Плятэр (2010) і інш.
Пастэль, у якой Вячаслаў Шамшур актыўна і плённа працуе з пачатку 1990-х гадоў, ў яго творчасці набыла жывапісную дэкаратыўнасць, кампазіцыйную архітэктанічнасць і падкрэслена аўтарскае гучанне. Адмовіўшыся ад растушоўкі, як ад асноўнага тэхнічнага прыёму пастэлі, з дапамогай якога звычайна перадаваліся тонкія пераходы колеру і тону, мастак аддаў перавагу выразнаму штрыху, як асноўнаму сродку эмацыянальнай выразнасці і дынамічнай экспрэсіўнасці.
У творчасці В. Шамшураможнаказацьі праасаблівуюаўтарскую паэтыку. Яна абумоўлена не толькі пэўнай сістэмай ўлюбёных тэм і матываў, апавядальнасцю вобразнага ладу, але і абапіраецца на адметную індывідуальную драматургію прасторы у яго краявідах. Важнай і адметнай рысай пейзажаў В. Шамшура з’яўляецца іх выразная кампазіцыйнасць. Яе ствараюць не толькі дакладна вызначаная архітэктоніка ўласна кампазіцыйных элементаў, трывалая канструкцыя, але і каларыстычныя кантрасты, гульня святла і цені. Нярэдка мастак піша амаль што панарамныя краявіды са складана танальна распрацаваным планамі, з адлюстраваннем эмацыянальна выразнага стану прыроды. Пры гэтым заўжды ў пастэлях мастакавыразна і цікаваарганізаваныпярэдні план кампазіцыі, своеасаблівыўваход у яепрастору і паэтычны свет. Выкарыстанне нязвыклых ракурсаў, асіметрыі, элементаў стафажу, якія “ажыўляюць” прастору краявіда, надаюць асаблівую прыцягальнасць творам В.Шамшура. Кожны яго твор – гэта часцей за ўсё пошукі арыгінальнага кампазіцыйнага прыёму і каларыстычнай інтанацыі, жаданне выразіць шчырую ўлюбёнасць у непаўторную прыгажосць сваёй Радзімы.