8 мая ў літаратурным музеі ВДУ імя П.М.Машэрава адбылося мерапрыемства «Вайной напісаны радок», прысвечанае Дню Перамогі, у якім прынялі ўдзел выкладчыкі, студэнты і запрошаныя госці з грамадскага аб’яднання “Таварышы па зброі”, якія далі інфармацыю прысутным аб сваёй арганізацыі, планах і праектах, далі магчымасць паглядзець на ваенную форму, рассказалі пра гісторыю яе стварэння, паказалі відэаролік, якім была пацверджана іх праца.
Студэнты гістарычнага і філалагічнага факультэта працягнулі тэму мерапрыемства. Прачыталі вершы на ваенную тэматыку, паведамілі аб дзеячах часоў вайны іх жыццёвых абставінах. Патрыятычныя творы кранулі за душу кожнага. Госці мерапрыемства, паэт Уладзімір Папковіч і пісьменніца Настасся Лазебная, падзяліліся гісторыямі свайго жыцця ў час вайны і жыцця сваіх родных. Скончылася пасяджэнне праглядам відэа ’’Жывая гісторыя’’.
Аўтар: студэнтка філалагічная факультэта Аліна Карпызіна
Фотазздымкі Алесі Дуброўскай