Паважаныя студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі ўніверсітэта!
15 сакавіка мы адзначаем найважнейшае дзяржаўнае свята —Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!
Канстытуцыйныя прынцыпы фарміруюць умовы для паспяховага развіцця і росквіту нашай рэспублікі, адкрываюць шырокія магчымасці перад кожным беларусам. Увасабляючы шматвяковыя традыцыі беларускага права, асноўны закон Рэспублікі Беларусь адлюстроўвае волю і інтарэсы народа, служыць умацаванню дзяржаўнасці, стабільнасці грамадскага ладу, станаўленню грамадзянскай супольнасці.
І ў нас ёсць усе падставы для таго, каб, абапіраючыся на каштоўнасныя арыенціры, замацаваныя ў тэксце нашай Канстытуцыі, вызначаць свой лёс і прымаць найбольш важныя рашэнні.
Паважаныя сябры, заўсёды заставайцеся патрыётамі сваёй краіны, паважайце яе законы, не забывайце сваю гісторыю, шануйце і беражыце мір і стабільнасць у грамадстве!