Календарь событий

 

«Ніколі не забудзем». Так называецца новая выстава Народнага літаратурнага музея Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта, дзе 20 мая адбылася творчая сустрэча паэтэсы, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, кандыдата філалагічных навук, дацэнта кафедры літаратуры Вольгі Русілкі з вучнямі і настаўнікамі СШ № 28 г. Віцебска.

На сустрэчы, якая мела назву «Памяць сэрца» і была прысвечана 75-годдзю з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, юнакі і дзяўчаты зацікаўлена слухалі вершы і роздумы пісьменніцы, актыўна абмяркоўвалі іх, асэнсоўвалі прыпавесці, разгадвалі віктарыны і аўдыякрыжаванкі.

IMG 20190520 152210 IMG 20190520 152219

Нас зацікавіла гэта выстава, і мы вырашылі наведаць яе.

У экспазіцыі – фатаграфіі беларускіх пісьменнікаў, якія былі ўдзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны. Сярод іх многа нашых землякоў. Гэта і Пятрусь Броўка, Пімен Панчанка, Васіль Быкаў. На ўсіх кадрах пісьменнікі ў ваеннай форме. Побач з кожным партрэтам ляжаць творы пра ВАв, напісаныя гэтымі аўтарамі. Плануецца, што выстава будзе змяняцца.

Вольга Iванаўна паведаміла, што ў размяшчэнні ёсць свая логіка. Спачатку тут 2 знакавыя кнігі: «Я з вогненнай вёскі» і «Дзве магілы». У першай – успаміны жыхароў, якія выжылі ў спаленых вёсках. Гэта кніга яшчэ чым цікавая: яе лічыць асновай сваіх кніг нобелеўскі лаўрэат Святлана Алексіевич. Другая – гэта ўспаміны дзяцей, якія выжылі пасля карных экспедыцый і фашысцкіх здзекванняў у канцэнтрацыйных лагерах. Дзеці – удзельнікі вайны.

IMG 6279 IMG 6288

IMG 6282

Важная кніга нашага віцебскага аўтара Леаніда Анікеева – «Тайна фашистских концлагерей». Тут спіс усіх вёсак Віцебшчыны, якія былі спалены і не былі адноўлены потым, спіс усіх вязняў канцэнтрацыйных лагераў, нашых землякоў.

Побач пакладзены кнігі «Хатынская аповесць» (пра спаленыя вёскі) і «Братэрства. Аповесці і апавяданні». Апошняя напісана земляком Тарасам Хадкевічам у час вайны, выдадзена ў 48-м годзе. Яшчэ «Ніколі не забудзем», «Суд у Слабадзе», «Птушкі і гнёзды».

Галоўны экспанат гэтай выставы – газета «Раздавім фашысцкую гадзіну». У яе рэдакцыі працавал і ўсе тыя, хто тут выстаўлены, абсалютная большасць беларускіх пісьменнікаў: Куляшоў, Шамякін, Броўка, Панчанка, Танк.

«Дата: сакавік 42-га. Яна толькі пачала выдавацца ў гэтым годзе. Гэта арыгінал, не копія. Мне яе перадаў рэдактар часопіса «Вожык», бо пасля вайны газета «Раздавім фашысцкую гадзіну» стала гэтым часопісам, які выдаецца і сёння. За гэты лісток людзі плацілі жыццём», – паведаміла Вольга Iванаўна.

Пра кожную з кніжак на выставе яна можа расказваць доўга. Без выключэнняў.

А тым часам музей зноў чакае такіх творчых наведвальнікаў!

IMG 6295 IMG 6297

ГодКачества Юбилей105Лет МолодежьПротивНаркотиков ПравовойФорум МолодежьБеларуси ПравоБу
ПатриотБу АбитуриентБу ВитебскиеВести РейтенговаяОценка qr code 3 СтадиИнБу
Трудоустройство ЭкспортБу Витьбичи

Витебский государственный университет имени П.М. Машерова

home Адрес: 210038, г. Витебск, пр-т Московский, 33.

phone Телефон: (+375 212) 37-49-59 (приемная ректора)

printer Факс: (+375 212) 37-49-59

comment E-mail: info@mail-vsu.by

Социальные сети:

© Учреждение образования "Витебский государственный университет имени П.М. Машерова"