19 лютага ў ВДУ адбылася святочная акцыя, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. На працягу дня студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі ўніверсітэта прымалі ўдзел у займальных конкурсах і віктарынах, дарылі адзін аднаму музычныя віншаванні. Самыя актыўныя ўдзельнікі атрымалі памятныя падарункі ад БРСМ.
Дар’я Селівашка, студэнтка 1 курса факультэта гуманітарыстыкі і моўных камунікацый:
– Цяпер большасць людзей валодае не адной мовай, амаль кожны вывучае замежныя: хтосьці для самаразвіцця, камусьці гэта неабходна для працы або дзеля лёгкасці падарожжаў. У гэтым шматгранным, шматнацыянальным, такім розным свеце мы не павінны забываць і аб нашай роднай мове, аб мове, з якой звязана ўсё наша жыццё. Таму і важна адзначаць Дзень роднай мовы. У гэты дзень мы задумваемся не толькі аб самой мове, але і аб нашай радзіме, культуры, нацыянальнасці. Я рада, што ў нашым універсітэце гэта свята не сыходзіць на другі план, таму што гэта сапраўды важна – памятаць пра роднае.
Анастасия Акимова, студентка 3 курса факультета социальной педагогики и психологии:
– Язык – это не просто слово из 4 букв, а что-то большее для каждого из нас. Это ключ ко всему, ведь языков существует великое множество. Этот праздник объединяет людей по всемумиру, дарит новые знания, знакомства и эмоции. И я с удовольствием посещаю все мероприятия, приуроченные к данному дню, ведь здесь можно услышать многоголосие языков.
Павел Наскавец, студэнт 1 курса факультэта матэматыкі і інфармацыйных тэхналогій:
– Асаблівасцю і вялікай каштоўнасцю любой краіны з'яўляецца яе мова. Яна можа шмат расказаць пра багацце нашай гісторыі і культуры. Гэта не значыць, што людзі павінны залезці пад купал і размаўляць толькі на сваіх нацыянальных мовах. Але мы абавязаны шанаваць і берагчы тое, што маем. А Міжнародны дзень роднай мовы – цудоўная нагода пра гэта яшчэ раз нагадаць.
Больш фотаздымкаў у групе «Медиацентр ВГУ» Вконтакте
Аляксандра Мяцеліца, студэнтка факультэта гуманітарыстыкі
і моўных камунікацый
©Аддзел медыякамунікацый «Медыяцэнтр ВДУ»