2020 год быў няпростым для ўсіх нас. У ім свет упершыню сутыкнуўся з пандэміяй каранавіруса, якая істотна паўплывала на ўсе працэсы жыццядзейнасці людзей, закрануўшы і сферу адукацыі. А наша краіна адчула сур’ёзны ціск палітычных апанентаў звонку. Гэтыя і іншыя выклікі запатрабавалі новых падыходаў да арганізацыі ўсіх працэсаў універсітэта — ад вучэбнага і навуковага да выхаваўча-ідэалагічнага.
Наш універсітэт сёння развіваецца як класічны і ажыццяўляе навучанне па 10 профілях.
Важны ўплыў на рэалізацыю шматлікіх працэсаў ва ўніверсітэце аказвае наяўнасць вялікай колькасці замежных грамадзян сярод навучэнцаў.