Календарь событий

 

У сярэдзіне чэрвеня ў Віцебскім мастацкім музеі адкрылася паўнамаштабная персанальная выстава вядомага беларускага мастака, акадэміка Міжнароднай Кірыла-Мефодзіеўская акадэміі славянскай асветы Генадзя Сухамлінава "Святло любові тваёй". Суарганізатарамі выставы выступіў мастацка-графічны факультэт нашага універсітэта.

afisha

Мастак нарадзіўся ў Віцебску 7 жніўня 1950 года. У 1975 годзе скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута, дзе сярод яго настаўнікаў былі такія вядомыя беларускія мастакі-педагогі як Л.Анцімонаў, Ф.Гумен, А.Сталяроў. З 1975 года Г.Сухамлінаў працуе ў Мінскай дзяржаўнай гімназіі-каледжы мастацтваў. З 1977 года - ўдзельнік рэспубліканскіх і міжнародных выстаў. З 1994 года сябра Беларускага саюза мастакоў.

6

Выстава “СВЯТЛО ЛЮБОВІ ТВАЁЙвельмі важная і знакавая для творчасці Генадзя Сухамлінава. Бо гэта першая персанальная выстава мастака ў горадзе, дзе ён нарадзіўся і вучыўся мастацтву. Да і для нас, віцяблян, такая шырокая прэзентацыя творчасці вядомага беларускага мастака ў залах Віцебскага мастацкага музея, гэта сапраўднае яго вяртанне на Малую Радзіму 

2

Генадзь Сухамлінаў шчыры прыхільнік рэалізма, тэхнікі алейнага жывапісу і пастэлі. На ранніх этапах творчасці ён больш праявіў сябе як пейзажыст. Гледачу шырока вядомы напісаныя ім у розны час краявіды з уключанымі ў іх сюжэтнымі матывамі. Але паступова тэма і сюжэт сталі сапраўднымі дамінантамі пераважнай большасці яго твораў. Як і праваслаўная тэматыка, якая асабліва на працягу апошніх 15-20 гадоў стала цэнтральным вектарам творчасці мастака.

3

Генадзь Сухамлінаў называе сябе праваслаўным мастаком і галоўным у сваёй творчасці лічыць магчымасць дакрануцца да вялікіх Боскіх тварэнняў. Мастак перакананы, што няма на зямлі нічога больш цудоўнага за магчымасць жыць па Боскіх запаветах, у гармоніі з сабой, людзьмі і прыродай. Многія свае выставы ён прысвячае светлым праваслаўным святам. І увогуле адной са сваіх мэтаў як творцы Генадзь Сухамлінаў лічыць мэту духоўна-асветніцкай працы, накіраваную на сцвярджэнне праваслаўных каштоўнасцяў сродкамі мастацтва, развіццё патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа. Духоўнасць, святасць і патрыятызм Генадзь Сухамлінаў вылучае як найважнейшыя арыенціры і у сваёй творчасці.

1

Уласцівы беларускай нацыянальнай школе жывапісу каларызм – адметная рыса і творчасці Генадзя Сухамлінава. А найважнейшы сродак выразнасці ў яго жывапісных творах, безумоўна, святло Прыкметна, што амаль у кожным палатне адным з элементаў кампазіцыі з’яўляюцца промні святла. Але святло не проста сродак вобразнасці у мастака, але і носьбіт пэўнай духоўнай сутнасці. Генадзь Сухамлінаў асаблівую увагу надае перадачы настрою, унутранай цеплыні  свайго “мастакоўскага паслання”.

annotation

Сярод больш за двух сотняў палотнаў, якія напісаны мастаком, шмат тэматычных кампазіцый і лірычных краявідаў. Панарамныя матывы, выразны сакавіты жывапіс, стрыманая экспрэсія, пераважна цёплыя і заўжды падкрэслена згарманізаваныя каларыты – усё гэта вылучае творы Генадзя Сухамлінава. На палотнах мастака шмат выяў храмаў, як і сэнсавых канатацый з вобразамі Божай маці, Хрыста, якія становяцца своеасаблівымі сэнсавымі кодамі для ўсведамлення паэтыкі творчасці майстра. Працы аўтара захоўваюцца ў зборах Нацыянальнага Мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, прыватных калекцыях і галерэях Аўстрыі, Англіі, Германіі, Галандыі, Ізраілю, Польшчы, ЗША і інш.

Міхась Цыбульскі

кандыдат мастацтвазнаўства, куратар выставы

ГодКачества СлавянскийБазар Юбилей105Лет МолодежьПротивНаркотиков ПравовойФорум МолодежьБеларуси
ПатриотБу АбитуриентБу ВитебскиеВести РейтенговаяОценка qr code 3 ПравоБу ОрганамТорговли100ЛетВ2
Трудоустройство СтадиИнБу ЭкспортБу Витьбичи

Витебский государственный университет имени П.М. Машерова

home Адрес: 210038, г. Витебск, пр-т Московский, 33.

phone Телефон: (+375 212) 37-49-59 (приемная ректора)

printer Факс: (+375 212) 37-49-59

comment E-mail: info@mail-vsu.by

Социальные сети:

© Учреждение образования "Витебский государственный университет имени П.М. Машерова"