15 сакавіка ў ВДУ адзначылі Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Сёлета свята мае асаблівае значэнне: сёння набывае моц абноўлены асноўны закон краіны, прыняты ў лютым гэтага года большасцю грамадзян на рэспубліканскім рэферэндуме.
Падчас святочнай акцыі ў холе першага паверха студэнты і выкладчыкі маглі праверыць свае прававыя веды, паспаборнічаць у зборы спілс-карты, а таксама атрымаць віншаванні ад творчых калектываў і тэматычныя падарункі ад пярвічнай арганізацыі «БРСМ».
Больш фотаздымкаў шукайце ў групе «Медиацентр ВГУ» Вконтакте