20 верасня ў рамках «Тыдня роднай мовы» на факультэце гуманітарыстыкі і моўных камунікацый адбыўся гастранамічны фэст «Беларуская кухня». Таксама прайшла сустрэча з дацэнтам кафедры літаратуры ВДУ, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Вольгай Русілка. Разам са студэнтамі ВДУ імя Машэрава сустрэчу наведалі і гімназісты горада Віцебска.