Студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі ВДУ імя П.М. Машэрава з гонарам працягваюць традыцыі продкаў і з задавальненнем размаўляюць на роднай беларускай мове. Так, 1 снежня, падчас акцыі «Беларуская мова: здароўе душы», у машэраўцаў была магчымасць убачыць творчыя нумары, паслухаць паэтычныя творы ў выкананні студэнтаў факультэта гуманітарыстыкі і моўных камунікацый, стаць удзельнікамі спартыўнай пляцоўкі, а таксама патанчыць пад беларускія кампазіцыі.
Тыя, хто ўжо прадэманстраваў свае фізічныя здольнасці, правяралі свае веды: кніжная выстава, падрыхтаваная супрацоўнікамі навуковай бібліятэкі, дала магчымасць усім прысутным азнаёміцца з новымі выданнямі і атрымаць асалоду ад ужо вядомых любімых твораў.
Больш фотаздымкаў шукайце ў групе «Медиацентр ВГУ» Вконтакте.