Календарь событий

 

22 лютага ў актавай зале галоўнага корпуса нашага ўніверсітэта адбылася прэм’ера спектакля тэатральнай студыі Ліцэя ВДУ імя П.М. Машэрава паводле аповесці Васіля Быкава «Пайсці і не вярнуцца» (рэжысёр-пастаноўшчык – Уладзімір Трушчанка, дацэнт кафедры фізічнага выхавання і спорту).

У зале быў аншлаг – ніводнага вольнага месца. Падтрымаць акцёраў прыйшлі іх сваякі і сябры, навучэнцы і педагогі ліцэя, студэнты. Да прысутных з прывітальным словам звярнулася дырэктар Ліцэя ВДУ Наталля Шчаглова, якая падкрэсліла важкасць і актуальнасць тэмы спектакля і выказала словы падзякі рэжысёру Уладзіміру Васільевічу, юным акцёрам, касцюмерам, гукарэжысёрам і ўсім, хто дапамагаў рыхтаваць пастаноўку.

З галоўнай сцэны ВДУ таленавітыя хлопцы і дзяўчаты яшчэ раз нагадалі гледачам гісторыю юных Зосі і Антона, якія ў складаных умовах вайны аказаліся перад няпростым выбарам: здацца немцам і такім чынам выратавацца або рызыкаваць жыццём і выканаць пастаўленную задачу.

Па словах Уладзіміра Васільевіча, які, дарэчы, упершыню рабіў тэатральную пастаноўку з ліцэістамі, з хлопцамі і дзяўчатамі яму было працаваць нескладана. Сумленныя навучэнцы не прапускалі рэпетыцыі. Да таго ж на кожнай прысутнічала дырэктар ліцэя Наталля Шчаглова. Менавіта яна дапамагала вырашаць пытанні, якія ўзнікалі падчас падрыхтоўкі спектакля, і займалася ўсімі арганізацыйнымі момантамі.

«Наталля Уладзіміраўна – адкрыты, актыўны, адказны і пазітыўны чалавек. Гэта была яе ідэя паставіць такі спектакль. Яна дапамагала мне і ў рабоце з навучэнцамі ліцэя, і з пошукам неабходнага рэквізіту. Што датычыцца выбраннага намі твора Васіля Быкава, то тут усё проста. Тэма вайны, маральнага выбару, праяўлення лепшых чалавечых якасцей сёння як ніколі актуальна. Спадзяюся, што, нягледзячы на хваляванні юных артыстаў, у нас усё атрымалася. І наш спектакль паспрыяў таму, што кожны глядач яшчэ раз задумаўся, наколькі важна ў любой складанай сітуацыі заставацца чалавекам і не забываць герояў вайны, якія сваімі дзеяннямі і коштам уласнага жыцця набліжалі светлы дзень Перамогі», – адзначыў Уладзімір Трушчанка.

Галоўныя ролі ў спектаклі выконвалі Рэнат Чукмароў (Антон), Валерыя Вішнеўская (Зоська), Кіра Аўласенка (Лёс), Віялета Хадарцова (Любоў), Кацярына Раманава (Вера), Міраслава Ладуцька (Надзея).

Больш фотаздымкаў – у групе «Медыяцэнтр ВДУ».

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

© Аддзел медыякамунікацый «Медыяцентр ВДУ»

ГодКачества Юбилей105Лет МолодежьПротивНаркотиков ПравовойФорум МолодежьБеларуси ПравоБу
ПатриотБу АбитуриентБу ВитебскиеВести РейтенговаяОценка qr code 3 СтадиИнБу
Трудоустройство ЭкспортБу Витьбичи

Витебский государственный университет имени П.М. Машерова

home Адрес: 210038, г. Витебск, пр-т Московский, 33.

phone Телефон: (+375 212) 37-49-59 (приемная ректора)

printer Факс: (+375 212) 37-49-59

comment E-mail: info@mail-vsu.by

Социальные сети:

© Учреждение образования "Витебский государственный университет имени П.М. Машерова"