Календарь событий

 

7-га верасня ў галерэі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь адбылося адкрыццё персанальнай выставы вядомага беларускага мастака, прафесара кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і тэхнічнай графікі ВДУ імя П.М.Машэрава Вячаслава Шамшура. У экспазіцыі пад назвай «У суладдзі душэўнасці і цеплыні» прадстаўлены больш за 30 твораў у тэхніцы пастэлі і алейнага жывапісу з калекцыі аўтара, выкананых ім на працягу апошніх 30 гадоў.

Вячаслаў Шамшур выкладае ў Віцебскім дзяржаўным педагагічным інстытуце (зараз – універсітэт імя П. Машэрава) з 1970 года. Кандыдат мастацтвазнаўства (1980), прафесар (1993). З 1986 па 2005 з’яўляўся загадчыкам кафедры мастацтваў, з 2006 – прафесарам кафедры дызайну. З 2010 – прафесар кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і тэхнічнай графікі..

Працуе ў розных тэхніках станковай графікі. Рэалістычнае бачанне натуры і пэўная сюжэтная аснова з самага пачатку сталі той прызмай, праз якую мастак выяўляў свае адносіны да прыгажосці навакольнага свету. Такому выбару Вячаслава Шамшура ў свой час паспрыяла навучанне на мастацка-графічным факультэце Віцебскага педагагічнага інстытута ў моцных прыхільнікаў рэалістычнага мастацтва, вядомых графікаў і жывапісцаў, такіх як Р. Ф. Клікушын, І. М. Сталяроў, А. В. Гаўрушка.

Ужо з пачатку 1990-х гадоў Вячаслаў Шамшур больш увагі надае тэхніцы пастэлі, якая ў яго набыла новае гучанне, жывапісную дэкаратыўнасць і падкрэсленую дынаміку. У творчасці майстра паступова склалася сістэма ўлюбёных тэм і матываў, якія можна будзе пабачыць у кампазіцыях, прадстаўленых на дадзенай выставе.    Напрыклад, значная колькасць твораў Вячаслава Шамшура прысвечана Мёршчыне – краю, дзе мастак нарадзіўся і вырас. Зямля, якую з такой улюбёнасцю ён піша, для яго тоесна злучна з радаводам.

Тэматычна роднаснай мёрскім краявідам з’яўляецца і серыя кампазіцый, прысвечаных Браслаўшчыне. Адметная прыгажосць воднага “люстэрка” даволі часта становіцца лейтматывам у пейзажах мастака. Амаль сімвалічна выглядае ў шэрагу твораў Вячаслава Шамшура дарога, што вядзе некуды ў далячынь. Гэтыя кампазіцыйныя прыёмы, як і выявы вясковых хатак, лазняў, матываў вясковага побыту, з’яўляюцца асабліва ўлюбёнымі для мастака, надаюць сюжэтны характар яго творам, нярэдка ператвараюцца ў іх вобразныя дамінанты.

У творчасці Вячаслава Шамшура можна казаць пра асаблівую паэтыку гарадскога пейзажа. І гэта не толькі краявіды Віцебска, хоць менавіта ён дамінуе ў яго апошніх кампазіцыях. Горад у мастака своеасаблівы, тут няма шуму і мітусні, неспакойных сучасных рытмаў і ўрбаністычных прыкмет, хуткасных транспартных і інтэнсіўных людскіх патокаў, тут часцей пануе мерны рух часу, даволі правінцыйны дух і нейкая надзвычай паэтычная мелодыя гарадскога матыву. Неаднойчы мастак звяртаўся да адлюстравання гарадскіх пейзажаў з выявамі вядомых віцебскіх храмаў, да стварэння кампазіцый, дзе імкнуўся перадаць своеасаблівую прыгажосць віцебскіх дваркоў ці адметную індывідуальнасць віцебскіх лазняў.

Свет пачуццяў і настрой у творах Вячаслава Шамшура заўсёды вылучаюцца адметнай душэўнасцю і цеплынёй. У іх суладдзі нараджаецца агульная атмасфера, танальнасць большасці мастацкіх вобразаў у яго кампазіцыях. Кожны яго твор – гэта часцей за ўсё пошукі новага кампазіцыйнага прыёму, рытмічных рухаў і каларыстычнай інтанацыі, што надае асаблівую прыцягальнасць творам Вячаслава Шамшура.

002 006
001 004 007
0012 0014 020
0013 0018
021 22

Міхась Цыбульскі, кандыдат мастацтвазнаўства, сакуратар выставы

ГодКачества Юбилей105Лет МолодежьПротивНаркотиков ПравовойФорум МолодежьБеларуси ПравоБу
ПатриотБу АбитуриентБу ВитебскиеВести РейтенговаяОценка qr code 3 СтадиИнБу
Трудоустройство ЭкспортБу Витьбичи

Витебский государственный университет имени П.М. Машерова

home Адрес: 210038, г. Витебск, пр-т Московский, 33.

phone Телефон: (+375 212) 37-49-59 (приемная ректора)

printer Факс: (+375 212) 37-49-59

comment E-mail: info@mail-vsu.by

Социальные сети:

© Учреждение образования "Витебский государственный университет имени П.М. Машерова"