Календарь событий

 

4 кастрычніка ў чытальнай зале бібліятэкі галоўнага корпуса ВДУ імя П. М. Машэрава адбылася літаратурная імпрэза “Прайсці праз вернасць” да 105-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Максіма Танка, арганізатарам якой выступіў Народны літаратурны музей ВДУ.

17 верасня 2017 года споўнілася 105 гадоў з дня нараджэння геніяльнага творцы ХХ стагоддзя, народнага паэта Беларусі Максіма Танка.

Літаратурная імпрэза, прысвечаная паэту, аб'яднала ўсіх аматараў беларускага мастацкага слова. У выкананні выкладчыкаў і студэнтаў філалагічнага факультэта прагучалі вершы і песні на словы паэта.

Паважаным госцем праграмы стаў Іван Фёдаравіч Скурко, пляменнік Максіма Танка. Ён паведаў розныя цікавыя гісторыі з жыцця класіка, адказаў на пытанні студэнтаў:

- Я вельмі ганаруся, што ў нашым родзе ёсць такі разумны чалавек. Але ж я ніколі не карыстаўся гэтымі сувязямі. Здараецца, напрыклад, адукаваны бібліятэкар бачыць маё прозвішча, здзіўляецца, задае пытанні, і тады пачынаецца мой расказ: больш за ўсё людзям падабаюцца гісторыі, якіх не знойдзеш у падручніках. Я лічу, што лірыка Максіма Танка неадназначная, але ж яна з глыбіні, з сэрца – да яе нельга застацца абыякавым.

Прэзентацыя жыццёвага пуці паэта, кніжная выстава перанеслі ўсіх прысутных “наперад у мінулае, наперад у будучыню”. Старшы выкладчык кафедры літаратуры, загадчык Народнага літаратурнага музея Ірына Вацлаваўна Саматой адзначыла вялікая значэнне падобных мерапрыемстваў:

-У сённяшні тэхнакратычны час, вельмі хуткі, вельмі імклівы, вялікае значэнне маюць навукі гуманітарныя і ў прыватнасці філалогія, а для нас, беларусаў – беларуская філалогія, у першую чаргу – спадчына класікаў нашай літаратуры, у тым ліку – народнага паэта Беларусі Максіма Танка, юбілей якога мы адзначалі 17 верасня. Спадчына Максіма Танка – гэта скарбніца беларускага мастацкага слова, менавіта, у яго паэзіі ўвасобіўся характар, менталітэт беларуса, яго гістарычныя шляхі, высокі патэнцыял беларускай культуры, беларускай мовы. Літаратурная спадчына класіка ўражвае разнастайнасцю тэм, вобразаў, форм, творчым засваеннем нацыянальнай традыцыі і наватарскімі пошукамі. Паэт пераканаўчы даказаў права беларускага народа на свае месца ў сусветнай мастацкай культуры.

Паэзія Максіма Танка арыентуе нас на высокія ідэалы, разуменне важных ісцін, непераходных маральных каштоўнасцей. Яго вершы, паэмы засяроджаны на галоўным у чалавечым быцці, напоўнены агнём перажывання, трапятання, пачуцця.

Для студэнтаў такія мерапрыемства маюць выхаваўчы характар. Менавіта, на такіх літаратурных вечарах можна пачуць жывое беларускае слова, сустрэцца з цікавымі людзьмі, задаць пытанні і акунуцца ў атмасферу беларускасці.

 

© Аддзел медыякамунікацый “Медыяцэнтр ВДУ”

ГодКачества ОрганамТорговли100ЛетВ2 Юбилей105Лет МолодежьПротивНаркотиков ПравовойФорум МолодежьБеларуси
ПатриотБу АбитуриентБу ВитебскиеВести РейтенговаяОценка qr code 3 ПравоБу СтадиИнБу
Трудоустройство ЭкспортБу Витьбичи

Витебский государственный университет имени П.М. Машерова

home Адрес: 210038, г. Витебск, пр-т Московский, 33.

phone Телефон: (+375 212) 37-49-59 (приемная ректора)

printer Факс: (+375 212) 37-49-59

comment E-mail: info@mail-vsu.by

Социальные сети:

© Учреждение образования "Витебский государственный университет имени П.М. Машерова"