Календарь событий


У верасні, на самым пачатку залатой восені, адбылася сустрэча слухачоў ІПК і ПК спецыяльнасці перападрыхтоўкі “Дашкольная адукацыя” з Вольгай Іванаўнай Русілкай - паэтам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Здалося, час спыніўся, калі пачала гаварыць Вольга Іванаўна. Аповед пра творчы шлях спалучаўся з успамінамі пра дзяцінства, маці, малую Радзіму, дэманстрацыяй прэзентацый, фотаздымкаў. Прагучала і песня ў выкананні ўніверсітэцкай студыі эстраднай песні “Шанс”на словы В.І.Русілкі.

IMG 20170921 151020

Слухачы з захапленнем слухалі шчырыя і пранізлівыя вершы, гумарыстычную прозу, метадычныя парады Вольгі Іванаўны як выкладчыка і аўтара падручнікаў па беларускай літаратуры.

Напрыканцы сустрэчы пажадалі Вользе Іванаўне поспехаў у  працы, нязменнага творчага натхнення.

Трэба адзначыць, Вольга Іванаўна, нягледзячы на занятасць,  заўседы знаходзіць час на сустрэчы са слухачамі Інстытута. У чэрвені гэтага года мы таксама мелі магчымасць пачуць  пранікненыя паэтычныя радкі на роднай мове ў час сустрэчы з В.І.Русілкай.

IMG 20170921 150039

IMG 20170921 153912

Дзякуй Вам, Вольга Іванаўна, ад прыхільнікаў Вашай творчасці, якіх,безумоўна, прыбавілася пасля асабістага знаемства з Вамі! 

.

@ Учреждение образования "Витебский государственный университет имени П.М. Машерова"