«Тэатр пачынаецца з вешалкі», – зазначыў некалі славуты класік. А для многіх студэнтаў Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава менавіта з «Паэтычнага тэатра на філалагічным» пачынаецца блізкае знаёмства з жыццём факультэта. Якраз тэатр і непарыўна звязаныя з ім у сумесным рабочым працэсе творчыя студэнцкія аб’яднанні моладзь прызнае той самай – дробнай і прыватнай на першы погляд – часткай альма-матар, па якой можна беспамылкова меркаваць пра цэлае.