Асноўнай мэтай выхаваўчай і ідэалагічнай работы на кафедры з’яўляецца павышэнне якасці арганізацыі ідэалагічнай і выхаваўчай працы, выхаванне высокаадукаваных спецыялістаў, якія валодаюць актыўнай грамадзянскай пазіцыяй і высокай прававой культурай.

Работа кафедры накіравана на фарміраванне ў студэнтаў прававой, палітычнай культуры і актыўнай грамадзянскай пазіцыі; фарміраванне навуковых ведаў студэнтаў, развіццё творчага падыходу да прафесійнай дзейнасці, стварэнне ўмоў для рэалізацыі студэнцкіх ініцыятыў у навуцы; ўзбагачэнне духоўнага, інтэлектуальнага і творчага патэнцыялу студэнцкай моладзі, фарміраванне яе ўнутранай культуры, далучэнне да каштоўнасцей нацыянальнай і сусветнай культур, развіццё студэнцкіх ініцыятыў. Мерапрыемствы прадугледжваюць стварэнне і развіццё традыцый кафедры, факультэта і ўніверсітэта, фарміраванне карпаратыўнай культуры студэнтаў і выкладчыкаў кафедры.

Выхаваўчая і ідэалагічная работа вядзецца з улікам сучасных патрабаванняў і спецыфікі кафедры і ўключае ў сябе наступныя напрамкі: грамадзянска-патрыятычнае выхаванне; выхаванне інфармацыйнай культуры; духоўна-маральнае выхаванне; выхаванне культуры здаровага ладу жыцця, фізічнае выхаванне; прававое выхаванне, прафілактыка супрацьпраўных паводзін; гендэрнае і сямейнае выхаванне; выхаванне прафесійнай культуры асобы, працоўнае выхаванне; экалагічнае выхаванне, выхаванне культуры бяспечнай жыццядзейнасці; эстэтычнае выхаванне, выхаванне культуры побыту і вольнага часу, сацыяльна-педагагічнае суправаджэнне выхаваўчага працэсу; навукова-метадычнае і кадравае забеспячэнне ідэалагічнай і выхаваўчай працы.

Кафедра штогод праводзіць “Фестываль беларускага слова”, у межах якога праходзяць творчыя сустрэчы з вядомымі навукоўцамі, педагогамі, пісьменнікамі, акцёрамі, грамадскімі дзеячамі, праводзяцца канцэрты, ставяцца спектаклі, ладзяцца віктарыны.

1 2

Выкладчыкі кафедры прымаюць актыўны ўдзел у акцыі “Праз дыялог моў – да душы, да сэрца” да Дня Канстытуцыі, у факультэцкім Тыдні пазнання і творчасці з правядзеннем студэнцкай і школьнай алімпіяд па беларускай мове, а таксама ў святкаванні Міжнароднага дня роднай мовы.

3

Куратары кафедры рэгулярна праводзяць інфармацыйныя гадзіны, тэматычныя куратарскія гадзіны, тэматычныя экскурсіі, а таксама наведваюць са студэнтамі Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа, Віцебскую абласную бібліятэку, Віцебскую абласную філармонію і інш.

4

21 верасня 2022 года па ініцыятыве Міністэрства адукацыі кафедрай быў праведзены конкурс творчых пісьмовых работ “За што я люблю свой родны край”. У конкурсе прынялі ўдзел студэнты 1-2 курсаў. У сваіх творах яны выказвалі пяшчоту да Радзімы, любоў да сваёй зямлі.

5

ГодКачества Юбилей105Лет МолодежьПротивНаркотиков ПравовойФорум МолодежьБеларуси ПравоБу
ПатриотБу АбитуриентБу ВитебскиеВести РейтенговаяОценка qr code 3 СтадиИнБу
Трудоустройство ЭкспортБу Витьбичи

Витебский государственный университет имени П.М. Машерова

home Адрес: 210038, г. Витебск, пр-т Московский, 33.

phone Телефон: (+375 212) 37-49-59 (приемная ректора)

printer Факс: (+375 212) 37-49-59

comment E-mail: info@mail-vsu.by

Социальные сети:

© Учреждение образования "Витебский государственный университет имени П.М. Машерова"