Ужо стала добрай традыцыяй напярэдадні Дня народнага адзінства пісаць дыктоўку на беларускай мове. Гэты год не стаў выключэннем, і 16 верасня ва ўсіх установах адукацыі нашай краіны моладзь і прадстаўнікі старэйшага пакалення сабраліся разам, каб удасканаліць свае веды па роднай мове і гісторыі. З тэлеэкрана ўсіх удзельнікаў акцыі павітаў рэктар БДПУ Аляксандр Жук, які нагадаў пра гісторыю станаўлення Дня народнага адзінства, яго значнасць і сэнс. Аляксандр Іванавіч зазначыў, што адзінства – гэта нацыянальная каштоўнасць, сімвал пераемнасці пакаленняў, непахіснасці нацыі, сілы і векавой мудрасці беларускага народа. Рэктар БДПУ павіншаваў усіх са святам і перадаў слова Алене Стэльмах, першаму намесніку старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі, якая і зачытала тэкст дыктоўкі пад назвай «Дзень народнага адзінства».

У ВДУ імя П.М. Машэрава дыктоўку пісалі прадстаўнікі прарэктарскага корпусу, дэканы і іх намеснікі, загадчыкі кафедрамі, супрацоўнікі, выкладчыкі і студэнты. Па заканчэнні мерапрыемства некаторыя з іх падзяліліся сваімі ўражаннямі.


Міраслава Бобрык, прарэктар ВДУ па вучэбнай рабоце:

– Дзень народнага адзінства разам з Днём Незалежнасці і Днём Перамогі – тры самыя значныя даты для беларускага народа. Кожнае з гэтых свят мае важнае значэнне, і пра гэта трэба заўсёды гаварыць і пісаць. Дзень народнага адзінства падкрэслівае, чаму мы павінны быць адзіныя, як мы доўга ішлі да гэтага, бо адзінства сёння – гэта тое, што яднае розныя нацыянальнасці, канфесіі ў адной дзяржаве і дазваляе краіне развівацца. У гэта дзень асабліва важна быць разам з калектывам, працаваць супольна і глядзець у адным кірунку – гэта выдатна адчувалася падчас напісання дыктоўкі «Дзень народнага адзінства» ў ВДУ 16 верасня.


Таццяна Талкачова, дэкан факультэта хіміка-біялагічных і геаграфічных навук:

Для мяне вялікі гонар прымаць удзел у напісанні дыктоўкі на роднай беларускай мове напярэдадні маладога, але такога важнага свята Дня народнага адзінства. Прапанаваны тэкст быў напоўнены глыбокім сэнсам і зместам, прымусіў яшчэ раз задумацца пра складаны для нашай нацыі час. Толькі абяднаўшыся, беларускі народ змог выйсці пераможцам у Вялікай Айчыннай вайне. А сёння мы ганарымся незалежнай і суверэннай дзяржавай, якую, я ўпэнена, на чале з нашым Прэзідэнтам чакае выдатная будучыня.


Ігар Шматкоў, загадчык кафедры гражданскага права і гражданскага працэсу:

– Я ўпэўнены, што дадзенае мерапрыемства мае важнае значэнне для ўсіх грамадзян нашай краіны, бо мы павінны ведаць і любіць беларускую мову, паважаць сваю гісторыю і ганарыцца ёй. Падобныя акцыі можна праводзіць і часцей. Яны яшчэ больш аб’ядноўваюць грамадства, нагадваюць, што мы адзіны ва ўсім.


Дар’я Мялешкіна, намеснік дырэктара Ліцэя ВДУ імя П.М. Машэрава па выхаваўчай працы:

– Супрацоўнікі ліцэя з задавальненнем і гонарам прымалі ўдзел у напісанні дыктоўкі, прымеркаванай да Дня народнага адзінства. Яе тэкст, несумненна, быў прысвечаны тэме аб’яднання краіны і захавання гістарычнай памяці беларускага народа. Гэтае маладое свята – Дзень народнага адзінства – і звязаныя з ім традыцыі асабліва каштоўныя для маладога пакалення, на плечы якога кладзецца адказнасць за будучыню нашай краіны.


Аліна Лісава, студэнтка 4 курса факультэта гуманітарыстыкі і моўных камунікацый:

– Рэспубліканская дыктоўка «Дзень народнага адзінства» яшчэ раз нагадала нам пра такія важныя каштоўнасці, як свабода, незалежнасць, патрыятызм, аб'яднанне краіны і захаванне гістарычнай памяці. Гэта знакавае мерапрыемства для ўсіх, бо Дзень народнага адзінства перш за ўсё сімвалізуе нацыянальную і дзяржаўную цэласнасць Беларусі, дэманструе непарыўную сувязь гісторыі і сучаснасці.


Таццяна Паўлюкова, студэнтка 4 курса факультэта гуманітарыстыкі і моўных камунікацый:

– Важна, каб людзі разумелі і помнілі значнасць даты 17 верасня 1939 года ў гісторыі нашай краіны і лёсе кожнага жыхара Рэспублікі Беларусь. У гэтым у тым ліку дапамагае рэспубліканская дыктоўка «Дзень народнага адзінства». Менавіта народнае адзінства, з майго пункту погляду, з’яўляецца асновай дзяржавы, заснаванай на любові да роднай зямлі. Такія вечныя каштоўнасці, як міласэрнасць і патрыятызм, любоў і спачуванне, уласцівыя нам, беларусам, як нацыі. У іх і заключаецца наша сіла і адзінства.


Больше фотографий – в группе «Медиацентр ВГУ» ВКонтакте.

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

11

12

©Отдел медиакоммуникаций «Медиацентр ВГУ»

ГодКачества ОрганамТорговли100ЛетВ2 Юбилей105Лет МолодежьПротивНаркотиков ПравовойФорум МолодежьБеларуси
ПатриотБу АбитуриентБу ВитебскиеВести РейтенговаяОценка qr code 3 ПравоБу СтадиИнБу
Трудоустройство ЭкспортБу Витьбичи

@ Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава"