З 11 па 15 снежня на факультэце гуманітарыстыкі і моўных камунікацый праходзіў традыцыйны Фестываль беларускага слова.

Адкрыла фестываль святочная праграма, падчас якой у гледачоў была выдатная мажлівасць пазнаёміцца з легендай пра чароўны камень Мемарэт, паслухаць, з якім захапленнем дзяўчаты спяваюць сучасныя беларускія песні, атрымаць асалоду ад прагляду народных танцаў. Госці імпрэзы пазнаёміліся са студэнцкім часопісам «ЛІТАРАТУРНЫ Autographum» і яго аўтарамі, а галоўны рэдактар Царава Дар’я запрасіла прысутных далучыцца да дружнай каманды.

1 2

12 снежня прайшло ўрачыстае пасвячэнне ў кітаісты і віцябляне. У гэты дзень студэнты факультэта навучання замежных грамадзян з КНР спявалі «Купалінку» і чыталі вершы Роберта Раждзественскага, а беларускія студэнты чыталі вершы паэтаў з Кітая. Сапраўдным пацвярджэннем зараджэння сяброўства паміж прадстаўнікамі розных краін сталі сумесныя канцэртныя нумары беларускіх і замежных студэнтаў. Кульмінацыяй свята стала цырымонія «Пасвячэнне ў кітаісты і віцябляне». На памяць беларускія студэнты падарылі студэнтам з КНР сімвал нашай Радзімы – васілёк, а кітайцы прэзентавалі першакурснікам ФГіМК, якія прайшлі пасвячэнне ў кітаісты, чырвоныя канверты з сувенірамі, якія прыносяць поспех.

Больше фотографий – в группе «Медиацентр ВГУ» ВКонтакте.

3 4

13 снежня студэнты ФГiМК разам з дацэнтам кафедры беларускай і рускай філалогіі Г.К. Семяньковай наведалі майстар-клас па вырабе калядных зорак з саломкі на мастацка-графічным факультэце. Удзельнікаў мерапрыемства цёпла сустрэла намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце МГФ. Таццяна Пятроўна расказала пра важнае месца саломапляцення ў беларускай культуры, а таксама пра тое, чаму саломку называюць беларускім золатам. Цікава было даведацца, што саломапляценне – важная частка калядных святаў. Паколькi традыцыйным вырабам на Каляды з’яўляецца калядная зорка, якая павінна асвятляць шлях, то ўдзельнікам было прапанавана зрабіць такую зорку з саломкі. На майстар-класе панавала сяброўская атмасфера, удзельнікі ахвотна дзяліліся ўражаннямі, жартавалі, дапамагалі адзін аднаму. У кожнага атрымалася прыгожая зорачка, якая абавязкова асвеціць шчаслівы шлях!

5 6

Акрамя таго, 13 снежня была арганізавана сустрэча студэнтаў факультэта з галоўным спецыялістам упраўлення культуры Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, кандыдатам гістарычных навук, дацэнтам Дзянісам Валер’евічам Юрчаком. Госць цікава і змястоўна расказаў пра найбольш значныя помнікі гісторыі, археалогіі, архітэктуры Віцебшчыны. Падчас лекцыі была разгледжана тэма гістарычнай памяці, а таксама былі абмеркаваны пытанні аховы гісторыка-культурнай спадчыны.

7 8

13 снежня 10 група прыняла ўдзел у экскурсіі «Знаходкі з бабулінага паддашніку», якая праходзіла ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі. Студэнты змаглі ўбачыць сапраўдныя прадметы гаспадарча-бытавога прызначэння к. ХIХ – пач. ХХ стст. і атрымаць уяўленне аб жыцці і побыце сялян віцебскай зямлі дадзенага перыяду.

14 снежня прайшла інтэлектуальная гульня «Запалі сваю зорачку над Беларуссю». У ёй прынялі ўдзел 3 каманды: «Мемарэт» (11 група, ФГіМК), «Вясёлка» (23 група, ЮФ) і «Гэта не жарты» (32 група, ФГіМК). Вядоўцы прапанавалі ўдзельнікам адказаць на пытанні, звязаныя з жыццём, культурай і традыцыямі беларусаў. Падчас гульні студэнтам спатрэбіліся веды не толькі па беларускай мове і літаратуры, але і ў іншых галінах: гісторыі, архітэктуры і нават геаграфіі. За правільныя адказы ўдзельнікі атрымлівалі зорачкі, па колькасці якіх і былі вызначаны пераможцы. Усе каманды былі ўзнагароджаны дыпломамі, а самыя актыўныя ўдзельнікі атрымалі ў падарунак памятныя календары.

9 10

15 снежня ў актавай зале адбылося святочнае закрыццё Фестывалю беларускага слова «А вы не з Віцебска?» Студэнты 41 і 20 груп прапанавалі падарожжа па Віцебску на трамваі. Падчас канцэрта гледачы трапілі ў старажытны горад, у майстэрню Марка Шагала, у Віцебск часоў Васіля Быкава, а таксама на «Славянскі Базар», а потым вярнуліся ў сучаснасць. Выступленне стала анонсам юбілеяў 2024 года (Васіль Быкаў-100, Віцебск-1050).

11

12

Больш інфармацыі, відэа і фотаздымкаў – у Тэлеграм-канале факультэта гуманітарыстыкі і моўных камунікацый.

ГодКачества СлавянскийБазар Юбилей105Лет МолодежьПротивНаркотиков ПравовойФорум МолодежьБеларуси
ПатриотБу АбитуриентБу ВитебскиеВести РейтенговаяОценка qr code 3 ПравоБу ОрганамТорговли100ЛетВ2
Трудоустройство СтадиИнБу ЭкспортБу Витьбичи

@ Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава"