У Полацкім каледжы ВДУ імя П.М. Машэрава ёсць цікавая традыцыя: на працягу пяці гадоў напярэдадні Дня настаўніка выкладчыкі і навучэнцы каледжа разам пішуць Вялікую дыктоўку. За гэты час у акцыі прынялі ўдзел больш за тысячу чалавек! Трэба адзначыць, што галоўная ідэя мерапрыемства заключаецца ў тым, каб яго ўдзельнікі не толькі праверылі сваю пісьменнасць, але і даведаліся больш інфармацыі пра выбраную імі прафесію.

Звычайна дыктоўка пішацца на беларускай і рускай мовах. Загадзя распрацаваны тэкст можа быць звязаны з гісторыяй Полацкага каледжа ці з лёсам славутых выпускнікоў, таксама гэта могуць быць разважанні сённяшніх навучэнцаў пра абраную прафесію, думкі выкладчыкаў пра ролю настаўніка ў сучасным грамадстве. У гэтым годзе для Вялікай дыктоўкі быў абраны ўрывак з тэксту беларускага празаіка і драматурга Васіля Ткачова, які, дарэчы, паходзіць з сям'і сельскіх настаўнікаў.

Цудоўна, што ў Вялікай дыктоўцы могуць прыняць удзел не толькі выкладчыкі і навучэнцы нашага каледжа, але і школьнікі Віцебскай вобласці. А выпускнікі нашай установы адукацыі ў якасці маладых спецыялістаў праводзяць дыктант ужо на сваіх першых працоўных месцах.

Па традыцыі падчас святочнага канцэрта арганізатары дыктоўкі, выкладчыкі камісіі мовы і літаратуры з методыкамі выкладання, узнагароджваюць аўтараў лепшых работ, а медыяцэнтр каледжа дэманструе відэасправаздачу пра тое, як прайшла Вялікая дыктоўка.

Напярэдадні Дня настаўніка мы віншуем выкладчыкаў і студэнтаў Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава з прафесійным святам! Жадаем натхнення, творчых поспехаў і вялікай колькасці шчаслівых момантаў у навучанні!

1 2

Анастасія Якубоўская, навучэнка 2 курса
Полацкага каледжа ВДУ імя П.М. Машэрава.

ГодБлагоустройства3 МолодежьПротивНаркотиков ПравовойФорум МолодежьБеларуси ПравоБу
80 лет ПатриотБу АбитуриентБу ВитебскиеВести РейтенговаяОценка qr code 3
Трудоустройство ЭкспортБу Витьбичи СтадиИнБу

Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава

homeАдрас: 210038, г. Витебск, пр-т. Маскоўскі, 33.

phoneТэлефон: +375 (212) 37-49-59 (Прыёмная)

printerФакс: +375 (212) 37-49-59

commentE-mail: info@mail-vsu.by

Сацыяльныя сеткі:

@ Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава"