Ідэя стварэння музея ўзнікла яшчэ на пачатку 1970-х гг.у сувязі са святкаваннем 1000-годдзя Віцебска. Аднак адкрыты ён быў толькі 12 красавіка 1980 г. як вучэбны музей ВДПІ імя С. М. Кірава. Асноўнымі мэтамі з’яўляліся збор, захаванне, вывучэнне і прэзентацыя літаратурных здабыткаў Віцебшчыны. Арганізатарамі музея з’яўляліся віцебскі паэт Д. Сімановіч, дацэнт кафедры рускай літаратуры З. А. Адрыянава, дацэнт кафедры беларускай літаратуры А. М. Канапелька.

31.03.2015 г. Калегія Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь прысвоіла статус "народны" літаратурнаму музею Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава.

У фондах захоўваецца больш за 600 экспанатаў.

IMG 0431 small IMG 0396 small

 Пачынаецца агляд са стэнда, прысвечанага гісторыі стварэння музея. Працягваецца ён у раздзеле «З вякоў мінулых» (пісьменства і духоўная культура Віцебшчыны ад старажытных часоў да XX ст.). Наступная частка прысвечана беларуска-рускім літаратурным сувязям — рускім пісьменнікам, якія былі звязаныя з Віцебшчынай, — А. Пушкіну, Г. Дзяржавіну, І. Фанвізіну, А. Дэльвігу, І. Лажэчнікаву, І. Буніну, Г. Успенскаму. Раздзел «З літаратурных крыніц Віцебшчыны» прысвечаны класікам беларускай літаратуры Янку Купалу і Якубу Коласу, Васілю Быкаву, Уладзіміру Караткевічу, Рыгору Барадуліну і іншым выдатным беларускім пісьменнікам.

У раздзеле «Сучасная літаратурная Віцебшчына» распавядаецца пра пісьменнікаў-ураджэнцаў Віцебскай вобласці І. Пракаповіча, С. Рублеўскага, Б. Беляжэнку, А. Салтука, Ф. Сіўко, І. Жарнасек.

IMG 0399 small IMG 0400 small

У музеі захоўваюцца і экспануюцца дакументы, рэчы пісьменнікаў, фотаздымкі, карціны, якія адлюстроўваюць развіццё пісьменства і літаратурныя традыцыі Віцебшчыны. Сярод найбольш цікавых экспанатаў музея — творы з аўтографамі, рукапісы, у тым ліку В. Быкава, Р. Барадуліна, Г. Бураўкіна, Е. Лось, М. Лынькова А. Савіцкага, бюсты пісьменнікаў работы выпускнікоў мастацка-графічнага факультэта.

Экспануецца калекцыя побытавых рэчаў беларускіх сялян XIX — другой паловы XX ст.: цапы, ночвы, калаўрот, пранікі, прасы, збаны, андаракі, посцілкі, сурвэткі, ручнікі і іншыя рэчы.

Адрас: Маскоўскі пр-т, 33 (5 паверх).

Час наведвання: 9:30–18:00.

Выхадны: нядзеля.

Экскурсія магчымая па папярэдняй дамоўленасці.

IMG 20141016 vystavka1

Дыпламанты навукова-практычнай канферэнцыі школьнікаў  “Эўрыка” і іх цудоўныя настаўнікі на экскурсіі ў літаратурным музеі ВДУ імя П.М. Машэрава.

 Адкрыццё выставы «Сучасныя беларускiя выдавецтвы»
1 old 4 old
Сустрэча з вiцебскiм паэтам Давiдам Сiмановiчам Лiтаратурная iмпрэза прысвечаная юбiлею беларускага паэта Алеся Разанава
5 old 9 old
Вiцебскi паэт, выкладчык кафедры немецкай мовы ВДУ iмя П.М. Машэрава Уладзiмiр Папковiч часты госць лiтаратурнага музея Творчая сустрэча з народным паэтам Беларусi Нiлам Гiлевiчам
2 old 3 old
Госцi нашага ўнiверсiтэта Пасяджэнне лiтаратурна-краязнаўчага гуртка «Зараначка»

2

3

4

6

7

8

9

10

11

12

13

14

15

16

 

ГодКачества Юбилей105Лет МолодежьПротивНаркотиков ПравовойФорум МолодежьБеларуси ПравоБу
ПатриотБу АбитуриентБу ВитебскиеВести РейтенговаяОценка qr code 3 СтадиИнБу
Трудоустройство ЭкспортБу Витьбичи

Витебский государственный университет имени П.М. Машерова

home Адрес: 210038, г. Витебск, пр-т Московский, 33.

phone Телефон: (+375 212) 37-49-59 (приемная ректора)

printer Факс: (+375 212) 37-49-59

comment E-mail: info@mail-vsu.by

Социальные сети:

© Учреждение образования "Витебский государственный университет имени П.М. Машерова"