Ветэраны — гэта гордасць любой краіны, яе “залаты фонд”, умудроны вялікім багатым жыццевым вопытам. Іх працай і працай многіх папярэдніх пакаленняў было створана ўсё тое, што мы маем у цяперашні час.
Ветэраны педагагічнай працы ўніверсітэта ўнеслі велізарны ўклад у фарміраванне педагагічнага корпуса інтэлігенцыі, а з яго дапамогай выхаванасці і пдукаванасці насельніцтва Віцебскай вобласці, усяго беларускага народа,а цяпер і адукаванасці многіх народаў свету.
Работа з ветэранамі-пенсіянерамі — гэта важны і складаны накірунак дзейнасйі нашага ўніверсітэта. Так як агульная колькасць працуючых і непрацуючых ветэранаў складае больш за 400 чалавек.
У нашым ўніверсітэце з мая 2001 года дзейнічае ветэранская арганізацыя, якая аб’ядноўвае ветэранаў у адну суполку і, па меры сваіх сіл і магчымасцей, дапамагае ім жыць, працаваць і радавацца жыццю.
Усе непрацуючыя пенсіянеры замацаваны за факультэтамі і кафедрамі, на якіх яны раней працавалі. Былыя калегі. Сябры і аднадумцы запрашаюць ветэранаў на ўсе значныя для іх мерапрыемствы, алзначаюць іх юбілеі, а таксама на знакавыя падзеі на кафедрах і факультэтах.
Старшыня Савета ветэранаў універсітэта — Васіль Мікалаевіч Баранок.