Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, установа адукацыі «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава», факультэт гуманітарных ведаў і камунікацый запрашаюць прыняць удзел у працы IV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Беларуская мова і літаратура ў славянскім этнакультурным кантэксце», якая адбудзецца 23-24 кастрычніка.
23 кастрычніка: рэгістрацыя ўдзельнікаў канферэнцыі (фае канферэнц-залы) – 8.30-10.00; адкрыццё канферэнцыі. Пленарнае пасяджэнне (канферэнц-зала) – 10.00-13.00. 24 кастрычніка: заключнае пленарнае пасяджэнне – 9.00-10.00.