З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны ў адным страі змагароў супраць фашысцкіх захопнікаў былі і беларускія пісьменнікі Васіль Быкаў, Аляксей Пысін, Іван Мележ, Іван Шамякін, Янка Брыль, Мікола Сурначоў, Алесь Жаўрук, Алесь Савіцкі, Аркадзь Куляшоў, Кастусь Кірэенка і многія іншыя. Рызыкуючы сваім жыццём, яны змагаліся ў дзеючай арміі, партызанскіх атрадах, падпольных арганізацыях, працавалі ў франтавым друку. Але асноўнай іх зброяй было трапнае мастацкае слова.
Многія з беларускіх літаратараў не дажылі да светлага Дня Перамогі. Іх імёны навечна застануцца ўпісанымі залатымі літарамі ў кнігу народнай памяці.
У час гісторыка-літаратурнай эстафеты прагучаць вершы беларускіх паэтаў у выкананні студэнтаў філалагічнага факультэта, успаміны пра вайну віцебскага пісьменніка У. Папковіча. Пра пачатак Вялікай Айчыннай вайны раскажа выкладчык кафедры гісторыі Беларусі ВДУ імя П. М. Машэрава Бахір Ю. М.