19-га чэрвеня мы адзначаем 100-годдзе з Дня нараджэння Васіля Быкава, з гэтай нагоды хочацца яшчэ больш гаварыць пра невычарпальную творчасць пісьменніка, пра яго ўнесак у літаратуру і культуру нашай краіны. Васіль Уладзіміравіч Быкаў (1924-2003) – адзін з самых вядомых беларускіх пісьменнікаў, якому прызнанне не толькі на Беларусі, але і за яе межамі, прынеслі праўдзівыя творы пра Вялікую Айчынную вайну. Для таго, каб кожны змог адчуць глыбіню думкі майстра, атрымаць натхненне на пошукі ісціны, прапануем вам паглядзець відэа «Васіль Быкаў: 100 крокаў да вечнасці», які ў гонар пісьменніка падрыхтавалі студэнты першага курса спецыяльнасці «Беларуская філалогія».

Студэнтам нашага факультэта 2024 год прынёс вялікую колькасць значных памятных дат. І цяпер жыццё на ФГіМКу праходзіць пад хэштэгамі: #ОСВОБОЖДЕНИЮВИТЕБСКА_80, #ВИТЕБСКУ_1050, #БЫКОВУ_100, #ЗОЛОТОМУВЕКУФИЛФАКА_50.

У межах рэалізацыі #БЫКОВУ_100 на факультэце май стаў «Быкаўскім месяцам» і быў насычаны шматлікімі мерапрыемствамі:

Усе гэтыя мерапрыемствы не толькі спрыяюць захаванню памяці пра Васіля Быкава, але і заахвочваюць студэнтаў да далейшага вывучэння і разумення творчасці пісьменніка. Такая цікавасць да таленту і жыццёвага шляху пісьменніка выклікана тым, што Васіль Быкаў – не толькі выдатны пісьменнік, але і чалавек з непахісным духам, які прайшоўшы вайну, не змог не расказаць нам пра яе. Уся праўда вайны, яе жорсткасць і бязлітаснасць адкрываецца нам у творах Быкава.Талент пісьменніка высока ацэньвалі ў грамадстве і пра гэта сведчаць шматлікія прэміі Васіля Быкава: Ленінская прэмія (за аповесць «Знак бяды», 1986), Дзяржаўная прэмія СССР (за аповесці «Дажыць да світання» і «Абеліск», 1974), Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа (за аповесць «Трэцяя ракета », 1964; за аповесці «Воўчая зграя», «Яго батальён», 1978), Прэмія «Трыумф» (1999). Таксама Васіль Быкаў меў званне Народнага пісьменніка БССР (з 1980) і званне Ганаровага грамадзяніна Ушацкага раёна. Нельга не сказаць і пра ўзнагароды пісьменніка, сярод іх медаль Францыска Скарыны (1994), ордэн Сяброўства народаў (1994), Герой Сацыялістычнай працы (1984), ордэн Леніна (1984), ордэн Айчыннай вайны 1 ступені (1985), медаль «За баявыя заслугі» (1951), ордэн Чырвонай Зоркі (1945).

Творы Васіля Быкава, заснаваныя на рэальным вопыце ваеннага часу, з’яўляюцца не толькі выдатнымі прыкладамі мастацкіх дасягненняў пісьменніка, але і важным гістарычным дакументам для беларусаў, бо творы адлюстроўваюць рэаліі Вялікай Айчыннай вайны. Памятаць пра Быкава – памятаць пра тых, хто змагаўся і ахвяраваў сваім жыццём за нашу свабоду падчас вайны. Творы Васіля Быкава – напамін пра каштоўнасць міру і жыцця, пра неабходнасць з павагай ставіцца да нашай краіны і яе гісторыіі.

photo1718782341

 

ГодКачества Юбилей105Лет МолодежьПротивНаркотиков ПравовойФорум МолодежьБеларуси ПравоБу
ПатриотБу АбитуриентБу ВитебскиеВести РейтенговаяОценка qr code 3 СтадиИнБу
Трудоустройство ЭкспортБу Витьбичи

Витебский государственный университет имени П.М. Машерова

home Адрес: 210038, г. Витебск, пр-т Московский, 33.

phone Телефон: (+375 212) 37-49-59 (приемная ректора)

printer Факс: (+375 212) 37-49-59

comment E-mail: info@mail-vsu.by

Социальные сети:

© Учреждение образования "Витебский государственный университет имени П.М. Машерова"