6 красавіка ў выставачнай зале Віцебскага мастацкага музея адкрылася юбілейная выстава вядомага беларускага мастака Мікалая Таранды, у далёкім мінулым выпускніка мастацка-графічнага факультэта нашага універсітэта.

Мікалай Таранда нарадзіўся 15 жніўня 1947 г. у вёсцы Вялікае Падлессе Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. 1970 – скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута. У 1970-1994 – кіраваў студыяй выяўленчага мастацтва Палаца культуры заводу "Чырвоны Кастрычнік" у горадзе Оршы, займаў пасаду начальніка бюро прамысловай эстэтыкі.

У творчых паездках (у тым ліку з выкладчыкам Алегам Арловым) у Літву, па Купалаўскіх месцах, у Крым, Уладзімір і Суздаль, мастак удасканальваў уласны стыль у жывапісе. Паездкі ў Дом творчасці "Сенеж" (у 1977 і 1983 гг.) дапамаглі рэалізаваць талент графіка, асвоіць новыя тэхнікі.

0affisha

1а 2
3 4

У 1989 – прыняты ў Саюз мастакоў СССР, а з 1994 г. цалкам прысвячае сябе творчасці. Персанальныя і калектыўныя выставы праходзяць у Палацы мастацтваў, Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў, Касцёле св. Сімеона і Алены (Мінск), у выставачных залах Віцебска, Полацка, Оршы, а таксама ў Вязьме і Смаленску. Удзел у міжнародных пленэрах жывапісу ў горадзе Пернік (Балгарыя) у 1999 і 2004 гг. натхніў мастака на стварэнне серый фармальных прац.

Мікалай Таранда - сталы ўдзельнік рэспубліканскіх і міжнародных пленэраў і майстар-класаў, пастаянны куратар міжнароднага арт-праекта "Калегіум" у Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В. Грамыка. З 2010 – сябра творчага аб'яднання "Традыцыя" Беларускага саюза мастакоў.

2017 –прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна горада Барані, у якім мастак жыве і працуе і сёння.

012

4в 5
   

Працы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў (Мінск), Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы, Мастацкай галерэі Палаца мастацтваў горада Пернік (Балгарыя), Смаленскім дзяржаўным інстытуце мастацтваў (Расія), Віцебскім абласным краязнаўчым музеі, Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В.Грамыка, Аршанскім музеі гісторыі і культуры горада, Мастацкай галерэі Полацка, у прыватных калекцыях у Беларусі, Балгарыі, Германіі, Латвіі, Літве, Польшчы, Расіі, ЗША.

На сваёй персанальнай выставе Мікалай Таранда прадстаўляе рэтраспекцыю, якая складаецца з твораў жывапісу і графікі. Гэтыя два віды мастацтва на працягу ўсяго жыцця мастака былі ў яго творчасці асноўнымі. Але калі графіка ў біяграфіі М.Таранды стала своеасаблівым творчым стартам, то жывапіс на доўгія гады здабыў у яго жыцці статут ціхай “творчай гавані”.

Шмат працуючы на пленэры, мастак імкнецца захаваць шчырасць і непасрэднасць ва ўспрыманні прыроды, непаўторную прыгажосць імгненняў, абвастрыць і ўзмацніць перажытыя эмоцыі ў сваіх жывапісных палотнах. Гэта шчырая закаханасць мастака ў прыроду, да якой Мікалай Таранда датыкаецца як да вялікай таямніцы, і сёння застаецца надзейнай глебай для развіцця яго творчай індывідуальнасці. Таксама як і рэалістычныя традыцыі, павага да якіх акрэслівае вобразна-стылістычныя асаблівасці яго творчай манеры.

\8ы

9ы 9в

Большасць кампазіцый Мікалая Таранды – гэта пейзажы настрою, у якіх немалаважнай для ўсведамлення вобраза застаецца апавядальнасць абранага матыву. Іканаграфія беларускіх пейзажаў у яго творах даволі шматгранная. У адных – мастак набліжаецца да эпічнага, элегічнага гучання жывапіснай выявы, у іншых – акцэнтуе яго часавы, эцюдны характар. У сваіх нацюрмортах Мікалай Таранда часцей за ўсё малюе кветкі, але нярэдка звяртаецца і да стварэння "партрэтаў рэчаў", увасаблення ў іх пэўнай філасофіі

9

9с 9ф

І сёння, нягледзячы на складаныя жыццёвыя перыпетыі апошніх гадоў, ледзь не кожны дзень Мікалай Таранда па-ранейшаму шмат творча працуе ў сваёй майстэрні. А яшчэ вандруе, адгукаецца на прапановы паўдзельнічаць у выставах і пленэрах і з вялікай апантанасцю абмяркоўвае праблемы развіцця сучаснага мастацтва. А значыць, па-ранейшаму жыве і дыхае гэтым вольным паветрам - творчасцю...

0annotation

Міхась Цыбульскі

кандыдат мастацтвазнаўства, куратар выставы

ГодКачества Юбилей105Лет МолодежьПротивНаркотиков ПравовойФорум МолодежьБеларуси ПравоБу
ПатриотБу АбитуриентБу ВитебскиеВести РейтенговаяОценка qr code 3 СтадиИнБу
Трудоустройство ЭкспортБу Витьбичи

Витебский государственный университет имени П.М. Машерова

home Адрес: 210038, г. Витебск, пр-т Московский, 33.

phone Телефон: (+375 212) 37-49-59 (приемная ректора)

printer Факс: (+375 212) 37-49-59

comment E-mail: info@mail-vsu.by

Социальные сети:

© Учреждение образования "Витебский государственный университет имени П.М. Машерова"