Напрыканцы верасня ў Аршанскай гарадской мастацкай галерэі імя В.Грамыка  пры непасрэдным удзеле кафедры выяўленчага мастацтва ВДУ імя П.М.Машэрава адкрылася выстава “Фарбы Курзэме”. У экспазіцыі, якая арганізавана ў межах “Дзён мастацтва Латвіі ў Віцебску”, з дапамогай Консульства Латвійскай Рэспублікі ў Віцебску, прадстаўлены творы мастакоў горада Талсі.

Талсінская група мастакоў, якая пачала фарміравацца ў 1985 годзе, успрымае прыроду як свайго галоўнага настаўніка, мастакі часта сустракаюцца пад час пленэраў, што праходзяць на беразе мора і ў малых гарадах. Жывапіс на прыродзе дае мастакам экспрэсіўнасць і насычаную каляровую палітру. Вецер, дождж, штармы, кантрасты заходаў сонца не дазволілі мастакам Талсі застацца простымі «капіістамі» натуры. Сяброўства, багемны лад жыцця і добрае пачуццё гумару, гэтак жа, маюць значную ролю ў існаванні групы. Талсінская група мастакоў у якасці адной з першых за межамі Рыгі, у 1987 годзе, пачала арганізоўваць канцэптуальныя выставы (Flood in Talsi). Музей мастацтваў пад адкрытым небам у Педвале, які размешчаны ў 24 км ад Талсі, добра вядомы, як на міжнародным узроўні, так і ў Латвіі, забяспечыў мастакам магчымасць ствараць аб'екты, інсталяцыі і перформансы. Тым не менш, у апошнія гады мастакі ў складзе групы, ў асноўным, з’арыентаваны на жывапіс, графіку і фатографію. Ядро аб’яднання складае 12-15 мастакоў, якія арганізуюць выставы ў Латвіі, а таксама прадстаўляюць краіну за мяжой - у Даніі, Швецыі, Нідэрландах, Эстоніі, Літве, Бельгіі, Фінляндыі, Украіне, Турцыі, Чэхіі, Грузіі, Італіі. Два жывапісца з Талсі атрымалі ўзнагароды Swedbank: “Жывапіс Года 2015” (Зігурдс Полікоўс) і “Жывапіс года 2016” (Гуна Мілерсонэ).

0 afisha ORSHA 0 annotation

На выставе “Фарбы Курзэмэ” у беларускіх гарадах Віцебск і Орша, мы жадаем паказаць,  ў першую чаргу, асноўныя крыніцы натхнення нашых мастакоў – пейзаж, а таксама індывідуальнае ўспрыманне кожнага з ўдзельнікаў праекта сучаснага жыцця і часу. У жывапісу гэта будзе прэзентавана прыкладамі абстрактнага экспрэсіянізму (Aндрыс Вітолс) і разнастайнымі праявамі канцэптуальнага рэалізму (Інэсэ Mілберга), уключаючы ў тым ліку, і больш ці менш, экспрэсіяністычныя перспектывы (Зігурдс Полікоўс, Андрыс Безбардзіс, Гунна Мілерсонэ, Элмарс Орнінш, Aнцэ Грыцманэ), а таксама наіўным мастацтвам (Mодрыс Сапунс).Тры талсінскіх фатографа ў сваіх вобразах выкарыстоўваюць больш сузіральны падыход, разважаючы аб сацыяльным вопыце 1980-х гадоў (цыкл срэбных жэлацінавых адбіткаў “Дзевяць рэбраў”, Улдзіс Балга), навакольным асяроддзі невялікага мястэчка (Гаціс Спалвенс) і суровай прыгажосці жыцця людзей Паўночнага Курзэмэ (Дайніс Карклювалкс). У лічбавых каляровых фотаздымках, што прадстаўлены на выставе, можна ўбачыць задакументаваныя акцыі, перформансы Талсінскай группы мастакоў. Важная роля ў выставе надаецца інсталляцыям Лауры Фелдберга, якія выкананы ва ўнікальнай манеры. Яны паспяхова распавядаюць гісторыю аб зямлі, якую мы любім і адкуль мы родам ...

IMG 8909

IMG 8903 IMG 8911

Гуна Мілерсонэ, куратар праекта

З’яўленне ў жывапісным талсінскім краі асяродка мастакоў – зусім не выпадковасць. Каб гэта зразумець, дастаткова звярнуцца да некаторых гістарычных фактаў.

У Талсі ў канцы ХІХ стагоддзя нарадзіўся жывапісец, графік і кніжны ілюстратар Фрэдэрыкс Фібігс (1885-1953). Ён вучыўся мастацтву ў Пецярбургу, а з 1907 па 1929 гг. жыў у Парыжы, наведваў прыватную акадэмію мастацтваў Жюліана, выстаўляўся ў шматлікіх салонах і за мяжой. Сярод мастакоў мінулага, што праславілі талсінскі край адзін з вядомых творцаў Латвіі Жаніс Сунінш (1904-1993), які пасля заканчэння Латвійскай акадэміі мастацтваў працаваў дэкаратарам ў Талсі, чытаў лекцыі па мастацтву, кіраваў мастацкай студыяй. Можна прыгадаць і выдатнага мастака, акварэліста Екабса Спрыньгіса (1907-2004), які таксама скончыў Акадэмію па класу жывапісу ў Г. Эліаса (1936), а потым жыў у Талсі (1936-1980) і працаваў у школах настаўнікам малявання, чарчэння і гісторыі мастацтваў. У 1950-х гг. ўдзельнікам гуртка малявання пад кіраўніцтвам Е. Спрыньгіса ў 2-й сямігадовай школе Талсі быў Яніс Андрыс Осіс (1943) – пазней вядомы мастак, прафесар, рэктар Латвійскай Акадэміі мастацтва (1997-2007). У Дзяржаўнай школе Талсі ў 1941-1944 гг., вучыўся выбітны латвійскі мастацтвазнаўца, педагог і акварэліст Роміс Бемс (1927-1993)), які атрымаў творчы імпульс ад талсінских мастакоў Ж.Суніньша і Е.Спрыньгіса. Пазней ён скончыў ленінградскі Інстытут жывапісу ім. І.Репина (1958),быў арганізатарам і ўдзельнікам першых трыенале акварэльнага жывапісу Балтыйскіх краін і міжнародных пленэров. Адным з найпапулярных мастакоў Талсі быў і Арніс Зупіньш (1926-2002). Ён скончыў Латвійскую акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці тэатральнага дэкаратара (1953), працаваў мастаком-выканаўцам у тэатрах Рыгі і іншых гарадоў, а таксама ў Народным тэатры Талсі. Варта прыгадаць і вядомага мастака-карыкатурыса, педагога з Талсі Фрыцыса Макстніекса (1936-1994), які скончыў аддзяленне педагогікі Латвійскай акадэміі (1971), пісаў алеем і ў акварэльнай тэхніцы, шмат працаваў у прыкладнай графіцы. У наш час рэпрадукцыі твораў прыгаданых вышэй мастакоў упрыгожваюць турыстычны маршрут па Талсі і ваколіцах, які распрацаваў Інфармацыйны цэнтр турызму Талсінскага краю, а ажыццявілі пра падтрымцы "LMT Latvija"і мясцовага муніцыпалітэту. Сёння ў Талсінскай мастацкай прасторы новыя героі, творы якіх Вы можаце бачыць на гэтай выставе. Выдатныя мастакі ў поўнай ступені дастойныя сваіх славутых папярэднікаў.

Міхась Цыбульскі, кандыдат мастацтвазнаўства, сакуратар выставы

IMG 8922 IMG 8928

ГодКачества ОрганамТорговли100ЛетВ2 Юбилей105Лет МолодежьПротивНаркотиков ПравовойФорум МолодежьБеларуси
ПатриотБу АбитуриентБу ВитебскиеВести РейтенговаяОценка qr code 3 ПравоБу СтадиИнБу
Трудоустройство ЭкспортБу Витьбичи

Витебский государственный университет имени П.М. Машерова

home Адрес: 210038, г. Витебск, пр-т Московский, 33.

phone Телефон: (+375 212) 37-49-59 (приемная ректора)

printer Факс: (+375 212) 37-49-59

comment E-mail: info@mail-vsu.by

Социальные сети:

© Учреждение образования "Витебский государственный университет имени П.М. Машерова"