6 лістапада у Цэнтры славянскіх моў і культур пры філалагічным факультэце прайшла ўрачыстая імпрэза з нагоды стагоддзя незалежнасці Польшчы. На мерапрыемстве прысутнічаў дэкан філалагічнага факультэта прафесар С. У. Нікалаенка, выкладчыкі і студэнты, якія вывучаюць польскую мову.

Адкрыў імпрэзу прывітальным словам кіраўнік цэнтра дацэнт Ю. М. Бабіч. Затым з лекцыяй пра гісторыю польскай дзяржавы, пра барацьбу палякаў за незалежнасць выступіў загадчык кафедры гісторыі Беларусі нашага ўніверсітэта дацэнт А. М. Дулаў. Прысутныя з вялікай цікавасцю слухалі навукоўца, задавалі пытанні, выказвалі свае меркаванні.

DSCN8041

DSCN8045 DSCN8063

Другая частка мерапрыемства атрымалася творчай і цалкам праходзіла на польскай мове. Студэнты чыталі вершы польскіх паэтаў, распавядалі пра знакамітыя мясціны суседняй нам краіны, паказалі шматлікім прысутным мініяцюры, сцэнкі са студэнцкага жыцця, спявалі песні пад гітару. І яшчэ раз падкрэслім, што ўсё гэта адбывалася на польскай мове! Такім чынам моладзь прадэманстравала сваё добрае веданне блізкароднаснай славянскай мовы і тым самым заахвоціла многіх да яе вывучэння.

У хуткім часе ў Цэнтры славянскіх моў і культур адбудзецца чарговая імпрэза, тым разам прысвечаная юбілею вялікага польскага пісьменніка, этнічнага ліцвіна Адама Міцкевіча. Сардэчна запрашаем!

DSCN8006 DSCN8056

DSCN8086

ГодКачества Юбилей105Лет МолодежьПротивНаркотиков ПравовойФорум МолодежьБеларуси ПравоБу
ПатриотБу АбитуриентБу ВитебскиеВести РейтенговаяОценка qr code 3 СтадиИнБу
Трудоустройство ЭкспортБу Витьбичи

Витебский государственный университет имени П.М. Машерова

home Адрес: 210038, г. Витебск, пр-т Московский, 33.

phone Телефон: (+375 212) 37-49-59 (приемная ректора)

printer Факс: (+375 212) 37-49-59

comment E-mail: info@mail-vsu.by

Социальные сети:

© Учреждение образования "Витебский государственный университет имени П.М. Машерова"