19 лістапада ў выставачнай зале мастацка-графічнага факультэта адкрылася выстава работ студэнтаў аддзялення тэкстылю Латвійскай Акадэміі мастацтваў «Пачатак». Выстава, куратарамі якой з’яўляюцца загадчык кафедры тэкстылю Іева Круменя і прафесар кафедры тэкстылю Латвійскай Акадэміі мастацтва Дзіяна Янушонэ, рэалізавана ў рамках праекта «Дні мастацтва Латвіі ў Віцебску», да 100 –годзя Латвійскай Рэспублікі (каардынатар М.Цыбульскі).

afisha1 annotation small

Тэкстыльнае мастацтва ў Латвіі прафесійна вывучаюць ужо на працягу 57 гадоў і за гэты перыяд з’явілася некалькі пакаленняў мастакоў, дзякуючы якім гэты від мастацтва стаў вядомы, з'явілася вялікая разнастайнасць стылістычных і тэхнічных сродкаў выразнасці. Можна казаць як пра мясцовыя і міжнародныя дасягненні, так і пра ўзрастаючую цікавасць гледачоў, што суправаджае кожную выставу тэкстылю.

На гэты раз гледачам прапануецца ўгледзецца ў саму сутнасць навучальнага працэсу па падрыхтоўцы мастакоў. На выставе сабраны габелены студэнтаў першага курсу, дыпломныя працы бакалаўраў у самым шырокім спектры тэм, тэхнік і матэрыялаў. Сучасны тэкстыль, гэтак жа, як і іншыя віды мастацтва, не абмяжоўваецца рамкамі вызначаных тэм, тэхнік і матэрыялаў, але абжывае шырэйшыя, у тым ліку і міждысцыплінарныя тэрыторыі, дакранаецца да раней некранутых тэм, выкарыстоўвае любыя матэрыялы і самыя розныя аўтарскія тэхнікі, якія здольныя найболей дакладна адлюстраваць ідэю мастака, запрашаючы гледача ўдзельнічаць ў працэсе рэфлексіі.

BF4I5103

BF4I5073 BF4I5086
BF4I5108 BF4I5093

Думкі маладых мастакоў вольна лунаюць па шырокай амплітудзе, уключаючы праблемы прыроды, асяроддзя, грамадства, індывіда, палітыкі, і іх шматлікіх узаемаадносін. У творах гучаць пытанні і прапануюцца разважанні пра жыццё і час, у якім знаходзімся. Выразныя сродкі тэкстыльнага мастацтва вельмі шырокія, таму ў першыя гады навучання важна засвоіць асновы майстэрства, вывучыць ўсё пра матэрыялы, фарбы і тэхнікі. А пазней дапаўняць На выставе «Пачатак» у Віцебскім дзяржаўным ўніверсітэце імя П.М. Машэрава прадстаўлены работы студэнтаў аддзялення тэкстылю Латвійскай Акадэміі мастацтваў.

BF4I5054 BF4I5083
Cover 01 Katrna Leitna

ГодБлагоустройства4 МолодежьПротивНаркотиков ПравовойФорум МолодежьБеларуси ПравоБу
80 летие Победы советского народа в Великой Отечественной войне 1 ПатриотБу АбитуриентБу ВитебскиеВести РейтенговаяОценка qr code 3
Трудоустройство ЭкспортБу Витьбичи СтадиИнБу

Витебский государственный университет имени П.М. Машерова

home Адрес: 210038, г. Витебск, пр-т Московский, 33.

phone Телефон: (+375 212) 37-49-59 (приемная ректора)

printer Факс: (+375 212) 37-49-59

comment E-mail: info@mail-vsu.by

Режим работы: 8:30-13:00, 13:30-17:00

Социальные сети:

© Учреждение образования "Витебский государственный университет имени П.М. Машерова"