20 лістапада у Народным літаратурным музеі ВДУ імя П.М. Машэрава адбылася творчая імпрэза «Птушка ў вечным палёце», якая была прысвечана 70-годдзю са дня нараджэння Яўгеніі Янішчыц. Студэнты 43 групы філалагічнага факультэта пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры літаратуры Вольгі Іванаўны Русілкі падрыхтавалі літаратурна-музычную кампазіцыю. На сутрэчу запрасілі выдатную настаўніцу беларускай мовы і літаратуры, Ганаровага грамадзяніна Першамайскага раёна Тамару Аляксандраўну Курыльчык і актрысу Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я. Коласа Раісу Сцяпанаўну Грыбовіч.
Тамара Аляксандраўна Курыльчык з’яўлялася старастай групы, у якой вучылася Яўгенія Янішчыц, таму з радасцю і падзялілася ўспамінамі і цікавымі звесткамі пра паэтэсу. Госця падаравала ў фонд музея рэдкія літаратуразнаўчыя матэрыялы, звязаныя з творчасцю Яўгеніі Янішчыц.
Зямлячка паэтэсы Раіса Грыбовіч распавяла пра жывапісныя палескія мясціны, пра раку Ясельду, што натхнялі Яўгенію Янішчыц. Таксама Раіса Сцяпанаўна вучылася ў Мерчыцкай школе ў аднаго настаўніка Аркадзія Міронавіча Грэчкі, які і заўважыў талент яшчэ юнай Жэні. Актрыса разам з удзельнікамі праспявала песні палескага краю, якія надалі асобы каларыт творчай сустрэчы.
Сустрэча атрымалася цёплай і стала карыснай для студэнтаў-філолагаў.