Важнай падзеяй у рамках святкавання 100-годдзя Латвійскай Рэспублікі ў Віцебску стала адкрыццё мастацкага праекта «Стагоддзе» ў культурна-гістарычным цэнтры «Залатое кола горада Віцебска «Дзвіна». Праект арганізаваны ВДУ імя П.М. Машэрава сумесна з Консульствам Латвійскай Рэспублікі ў Віцебску. Праект уключаў адкрыццё адначасова двух выстаў: «Прырода фарбуе, «Dzilna» тчэ” і «Гімн Латвіі». Выканаўцамі твораў для двух выстаў сталі майстры студыі «Dzilna» (кіраўнік Байба Вайверэ).

Студыя народнай творчасці «Dzilna» была заснавана ў 1964 году калектывам Дома культуры Лімбажы, але сваю шырока вядомую ў Латвіі назву студыя народнага прыкладнага мастацтва атрымала толькі ў 1980 годзе. У наш час студыя ўключае ў сябе 30 ткачей, сярод якіх як ремесленники, з вялікім вопытам, так і маладыя дзяўчата. Са студзеня 2014 года дырэктарам студыі «Dzilna» з’яўляецца мастачка прамысловага тэкстылю Байба Вайварэ.

01 afisha small

0 afisha Dzilna small 02 annotation gimn small
buklet2l buklet small

На фотаздымке, які змешчаны зверху, можна ўбачыць частку калектыва «Dzilna» у народных строях, якія выкананы самімі майстрамі студыі. За такую вялікую працу ў гэтым годзе яны атрымалі самую высокую ўзнагароду Латвіі – Grand prix, пад час Свята песні.

На вернісажы выставы адбылася прэзентацыя кнігі Байбы Вайваре «Daba krasa, «Dzilna» auž». У стварэнні кнігі, падрыхтоўцы матэрыялаў пра фарбаванне ў ткацтве ёй дапамагалі 23 удзельніцы студыі народнага прыкладнага мастацтва. У першай частцы кнігі прадстаўлены аповяды фалькларыста, прафесара. Яніны Курсітэ, этнолага, доктара Анеты Карлсан і аўтара кнігі Байбы Вайварэ пра фарбоўванне тэкстылю з дапамогай раслінных фарбавальнікаў, на аснове гістарычных традыцый. У трох наступных частках, якія носяць назвы – Лес, Сенажаць і Сад - разглядаюцца  расліны і фарбы, якія з іх можна атрымаць. З кожнай часткай працаваў адзін ці некалькі майстроў «Dzilna". Выбар раслін заснаваны на прынцыпе выкарыстання толькі шырока распаўсюджаных у Латвіі відаў раслін, каб іх збор не шкодзіў прыродзе.

Латвійскаму гімну ўжо 100 гадоў, і на дадзенай выставе прадстаўлена стужка даўжынёю 10 метраў з поўным тэкстам гімна – кожнаму дзесяцігоддзю па аднаму метру. Стужку пачалі ткаць у 2015 годзе – у гонар 180-годдзя з дня нараджэння аўтара гімна і жыхара Лімбажы Карліса Бауманіса, і скончылі ў 2018 годзе – да стагоддзя Латвійскай дзяржавы. Стужку гімна, студыя народнага прыкладнога мастацтва Лімбажы «Dzilna», першы раз ва ўсім велічы паказалі гэтым летам у грандыёзным святочным шэсці «Усеагульнага латышскага свята песні і танца».

012 013
014 0141

У стварэнні стужкі на працягу трох гадоў бралі ўдзел не толькі жыхары Латвіі, але і зацікаўленыя госці з іншых дзяржаў. Міністр культуры Латвіі і кіраўнік Нацыянальнага цэнтра культуры, а таксама дзеячы культуры і кіраўнікі гаспадарчага жыцця, маладыя людзі, людзі ў сярэднім узросце, старыя і дзеці ткалі гэту стужку з любоў’ю. Кожны этап і кожны удзельнік зафіксаваны на фатаграфіях, што змешчаны на старонках кнігі, дзе бачна, хто якую літару ткаў. Вокладка кнігі, якая прашыта па ўзору старажытнага фаліянта таксама як гімн чырвонага колеру.

46508085 288373875217806 6370577105842864128 n

Міхась Цыбульскі, кандыдат мастацтвазнаўства, куратар выставы

ГодКачества Юбилей105Лет МолодежьПротивНаркотиков ПравовойФорум МолодежьБеларуси ПравоБу
ПатриотБу АбитуриентБу ВитебскиеВести РейтенговаяОценка qr code 3 СтадиИнБу
Трудоустройство ЭкспортБу Витьбичи

Витебский государственный университет имени П.М. Машерова

home Адрес: 210038, г. Витебск, пр-т Московский, 33.

phone Телефон: (+375 212) 37-49-59 (приемная ректора)

printer Факс: (+375 212) 37-49-59

comment E-mail: info@mail-vsu.by

Социальные сети:

© Учреждение образования "Витебский государственный университет имени П.М. Машерова"